Вы тут

Першае пасяджэнне Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе адбылося ў Савеце Рэспублiкi


З юнымi народнымi абраннiкамi сустрэлася Наталля КАЧАНАВА.

Размова атрымалася шчырая i адкрытая: напачатку спiкер верхняй палаты парламента абмеркавала цяперашнюю сiтуацыю ў краiне, а потым адказала на пытаннi моладзi. На сустрэчы прагучалi таксама канструктыўныя прапановы, якiя старшыня Савета Рэспублiкi цалкам падтрымала. Але пра ўсё падрабязней.


Што сабой уяўляе новы iнстытут? Маладзёжны савет (iнакш — парламент) пры Нацыянальным сходзе прадстаўляе ўсе рэгiёны i Мiнск i складаецца з 70 юнакоў i дзяўчат ва ўзросце ад 18 да 31 года. Хтосьцi з iх яшчэ вучыцца, хтосьцi ўжо працуе, сферы дзейнасцi ва ўсiх розныя, аб'ядноўвае адно — актыўная жыццёвая пазiцыя i жаданне дзейнiчаць на карысць сваёй краiны. На першым пасяджэннi было абрана кiраўнiцтва Маладзёжнага парламента i створаны профiльныя камiсii па аналогii з Нацыянальным сходам. Рознiца толькi ў тым, што гэты савет не падзяляецца на верхнюю i нiжнюю палаты — яго члены будуць дзейнiчаць у межах адной структуры.

Падчас сустрэчы з актыўнай моладдзю Наталля Качанава паабяцала, што «дарослыя» парламентарыi будуць спрыяць малодшым калегам i аказваць iм падтрымку.

— Мы зробiм усё, што ад нас залежыць, каб, атрымлiваючы вопыт, вы маглi максiмальна адчуваць задавальненне ад работы, — адзначыла яна ў сваiм звароце.

Спiкер верхняй палаты парламента нагадала, што моладзь з'яўляецца адным з прыярытэтаў iснуючай сацыяльна-эканамiчнай палiтыкi ў дзяржаве.

— Усё, што датычыцца будучынi краiны, звязана з моладдзю, — падкрэслiла яна.

Дарэчы, на працягу апошнiх трох гадоў Савет Рэспублiкi i Палата прадстаўнiкоў актыўна вялi работу па папулярызацыi маладзёжнага парламентарызму. За гэты час была створана цэласная архiтэктура гэтага iнстытута, пра што на першым пасяджэннi расказаў старшыня Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi па адукацыi, навуцы, культуры i сацыяльным развiццi Вiктар ЛIСКОВIЧ.

— Дзякуючы вашаму актыўнаму ўдзелу ў гэтым працэсе сёння мы адкрываем новую веху ў фармiраваннi iнстытута маладзёжнага парламентарызму ў нашай краiне, — лiчыць ён. Старшыня профiльнай камiсii выказаў упэўненасць, што маладзёжны парламентарызм можа стаць дзейсным механiзмам у рэалiзацыi розных iнiцыятыў моладзi. — Менавiта вам, першаму склiканню Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе, давядзецца вызначыць вектары сваёй дзейнасцi i задаць тон рабоце, на якi далей будуць раўняцца вашы калегi.

Трэба сказаць, што ў склад савета ўвайшлi маладыя людзi, якiя ўжо дасягнулi значных поспехаў, нягледзячы на свой узрост: у iм стыпендыяты спецыяльных фондаў Прэзiдэнта па сацыяльнай падтрымцы адораных студэнтаў i таленавiтай моладзi, дзеючыя дэпутаты мясцовых Саветаў, члены iншых органаў маладзёжнага парламентарызму. Новая прыступка ў iх памкненнях i развiццi таксама павiнна прынесцi карысць грамадству.

— Для iх гэта будзе добрая школа, а для нас — зваротная сувязь у рабоце з моладдзю, — адзначыла Наталля Качанава ў размове з журналiстамi.

Нацыянальны сход мае намер актыўна ўзаемадзейнiчаць з Маладзёжным парламентам, бо гэта важная сувязная нiтка памiж парламентарыямi i моладдзю: трэба ведаць, чым яна жыве, што яе цiкавiць, што хвалюе. Тады, прымаючы рашэннi на ўзроўнi «дарослага» парламента, заканадаўцы будуць мець дакладнае разуменне таго, як трэба працаваць з моладдзю, упэўнена спiкер Савета Рэспублiкi.

Калі гаварыць наконт фармату гэтага ўзаемадзеяння, то плануецца, што ён будзе розны: гэта i ўдзел у пасяджэннях сесiй абедзвюх палат парламента, i работа ў рэгiёнах падчас выязных пасяджэнняў пастаянных профiльных камiсiй. Пераканацца ў тым, што маладыя людзi актыўна цiкавяцца падзеямі ў краiне i маюць на іх свой пункт гледжання, можна было з жывой дыскусii, распачатай iмi. Так, члены Маладзёжнага парламента цiкавiлiся ў Наталлi Качанавай меркаваннем адносна iнфармацыйнага поля краiны, папулярызацыi гiстарычнай i культурнай спадчыны, якасцяў маладога палiтыка, перспектыў развiцця страхавой медыцыны ў Беларусi i iншых пытанняў.

Агучвалiся i цiкавыя прапановы, напрыклад, пашырэнне фармату патрыятычнага выхавання i падыходаў да размеркавання моладзi пасля навучання. Прадстаўнiца сталiцы лiчыць, што ў межах акцыi «Беларусь памятае» неабходна стварыць сучасны электронны помнiк «Родныя твары Перамогi», куды кожны суайчыннiк можа адправiць фота героя сваёй сям'i, што ваяваў на франтах Вялiкай Айчыннай вайны. Выявы потым можна будзе праецыраваць на экране пад манументам Перамогi.

— Добрая iдэя: без мiнулага няма будучыні. Мы вас абавязкова падтрымаем! — ухвалiла дзяўчыну за iнiцыятыву Наталля Качанава.

Яшчэ адна прапанова прагучала ад прадстаўнiцы Гомельскага рэгiёна i датычылася абавязковага размеркавання. Iдэя яе ў тым, каб падчас вучобы студэнты праходзiлi практыку не ў горадзе, а на вёсцы, каб самi ўпэўнiлiся, што жыць i працаваць там камфортна, — для гэтага створаны ўсе неабходныя ўмовы. Тады i не будуць баяцца размеркавання ў сельскi населены пункт.

Гэтую iдэю спiкер верхняй палаты парламента таксама падтрымала i паабяцала, што ў найблiжэйшы час абмяркуе перспектывы яе рэалiзацыi з мiнiстрам адукацыi.


Слова ўдзельнiкам

Ягор МАКАРЭВIЧ, старшыня Маладзёжнага савета (парламента) першага склiкання:

— На самай справе парламентарызм як механiзм развiваецца ў Беларусi дастаткова даўно, але тое, што сёння ў краiне створана рэспублiканская структура на ўзроўнi Нацыянальнага сходу, якая аб'яднала 70 прадстаўнiкоў з усiх рэгiёнаў i Мiнска, — гэта сапраўды гiстарычны момант. Мы кажам пра тое, што сярод іх прадстаўнiкi рознай моладзi — якая працуе, якая вучыцца. Гэта людзi, што маюць дасягненнi ў пэўных кiрунках. Яны будуць прадстаўляць свае рэгiёны на ўзроўнi Нацыянальнага сходу.

Сёння створаны рабочыя органы: шэсць профiльных камiсiй па тэмах, якiя цiкавяць моладзь, — гэта i прадпрымальнiцтва, i эканомiка, i валанцёрства, i гэтак далей. То-бок яны будуць генерыраваць iдэi для моладзi Беларусi.

Мы павiнны разумець, што практыка стварэння Маладзёжнага парламента ў Беларусi ўнiкальная тым, што Нацыянальны сход у нас двухпалатны. Мы не пайшлi па шляху стварэння Маладзёжнага парламента пры адной з палат — мы стварылi яго ў цэлым пры Нацыянальным сходзе. А працэдуры ўзгаднення, прапрацоўкi дакументаў, каб мы выйшлi на якасны ўзровень дзейнасцi, занялi пэўны час.

Дзмiтрый БЕЛАКАПЫТАЎ, член Маладзёжнай палаты пры Мiнскiм гарадскiм Савеце дэпутатаў 5-га склiкання:

— Настрой на работу, канешне, пазiтыўны: мы гатовыя працаваць эфектыўна i паспяхова для ўсiх катэгорый моладзi. Асабiста для сябе я абраў кiрунак рэгiянальнага i мiжнароднага супрацоўнiцтва, бо ў гэтым кiрунку я працаваў у Маладзёжнай палаце пры Мiнскiм гарадскiм Савеце дэпутатаў. Такi накiрунак цiкавы тым, што можна развiваць адносiны не толькi памiж маладзёжнымi парламентамi ўнутры краiны, але i выходзiць за межы Беларусi як у адносiнах краiн — удзельнiц Садружнасцi Незалежных Дзяржаў, так i на прастору Еўрапейскага саюза. Нам важна паказаць тую пазiцыю моладзi, якая ёсць зараз, паказаць той канструктыў, якi мы гатовыя несцi для ўсiх. У прыватнасцi, мы гатовыя прапаноўваць паспяховыя праекты, абмяркоўваць розныя пытаннi, што знаходзяцца на парадку дня, i я ўпэўнены, што мы зможам эфектыўна вырашаць тыя праблемы, якiя маюць дачыненне да моладзi.

Што датычыцца мэт i задач Маладзёжнага парламента, я мяркую, мы павiнны быць праваднiкамi той работы, якая iдзе ад моладзi, таму імкнемся акумуляваць iдэi, слухаць моладзь i даносiць гэтую пазiцыю кiраўнiцтву нашай краiны.

Уладзiмiр БАБIЧ, другi сакратар Вiцебскага абласнога камiтэта БРСМ:

— У маёй практыцы сустрэча з людзьмi такога ўзроўню адбылася ўпершыню, гэта каласальны вопыт. Я ўваходжу ў склад Маладзёжнай палаты пры Парламенцкiм сходзе Саюза Расii i Беларусi, а таму вопыт у гэтай дзейнасцi ёсць: я ўзначальваю камiсiю па адукацыi, навуцы i культуры, але тут, на ўзроўнi краiны, бяру ўдзел упершыню. Сапраўды, падчас такiх сустрэч набiраешся вопыту з пункту гледжання адносiн: як весцi дыялог з пакаленнем, якое малодшае за цябе ў некалькi разоў, як знаходзiцца з iм на адной хвалi, размаўляць з iм на адной мове i ў той жа час трымаць марку як вышэйшай службовай асобы i умець стварыць цёплую, прыгожую атмасферу. Гэта матывацыя для таго, каб мне як чалавеку развiвацца, будаваць кар'еру, iмкнуцца да таго, каб быць у такiм статусе ў будучынi.

Вольга АНУФРЫЕВА

Фота БелТА

Загаловак у газеце: Моладзь — у прыярытэце

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.