Вы тут

На экватары лета сіноптыкі нам абяцаюць халодны дождж і тэмпературу на 2—5 градусаў ніжэй нормы


Хто крычаў, што душна і патрабаваў свежага паветра? Даплакаліся, даклікаліся? Тэмпературны рэжым для гэтых дзён ліпеня відавочна не дабірае і больш адпавядае надвор'ю трэцяй дэкады мая. Асабліва халаднавата ў ранішнія гадзіны. І такое дажджлівае надвор'е захаваецца да канца тыдня, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


liveinternet.ru

У суботу нябесная канцылярыя трохі злітуецца. У гэты дзень адчуецца ўплыў цёплых паветраных мас і актыўных франтальных раздзелаў, якія прынясуць шмат аблокаў і дажджоў, у асобных раёнах чакаюцца моцныя дажджы. Вецер будзе паўднёвы, днём з пераходам на паўночна-заходні парывісты, раніцай і ўдзень пры навальніцах моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы будзе ад плюс 13 да плюс 20 градусаў. Удзень чакаецца 22—28 цяпла, на паўднёвым усходзе краіны будзе да плюс 30 градусаў.

У нядзелю нас чакае чарговая змена надвор'я. Праз тэрыторыю Беларусі стане перамяшчацца халодны атмасферны фронт, услед за якім з паўночнага захаду Еўропы пачне распаўсюджвацца свежая паветраная маса. Будзе пераважаць воблачнае надвор'е. У многіх раёнах краіны пройдуць дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. Вецер будзе паўночна-заходні, паўднёва-заходні, парывісты. Тэмпература ўначы складзе ад плюс 9 да плюс 15 градусаў, удзень — толькі 13—20 цяпла. Па паўднёвым усходзе краіны будзе яшчэ камфортна: уначы — плюс 16—19 градусаў, удзень — 21—28 цяпла.

Не радуе нас папярэдні прагноз айчынных сіноптыкаў на пачатак другой дэкады ліпеня. Так, у першай палове наступнага тыдня мы застанёмся пад уплывам атмасферных франтоў і халоднай паветранай масы, якая сфарміравалася ў паўночных шыротах. Будзе холадна, шмат аблокаў і дажджоў. Вецер паўночны ўмераны. Тэмпература паветра ў сярэдзіне лета (15 ліпеня) уначы складзе 8—15 градусаў са знакам плюс, удзень — 14—20 цяпла, у асобных раёнах пры працяглых праясненнях сонца зможа награваць паветра да плюс 23 градусаў. Такі тэмпературны фон будзе на 2—5 градусаў ніжэй нормы ў гэтым месяцы.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Недабор па цеплыні

Выбар рэдакцыі

Спорт

Замена Алімпіядзе. Беларуская лёгкаатлетычная

Замена Алімпіядзе. Беларуская лёгкаатлетычная

Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі зладзіла свае гульні.

Грамадства

Без чаргі і за лічаныя хвіліны. Як здаюць экспрэс-тэст на каранавірус

Без чаргі і за лічаныя хвіліны. Як здаюць экспрэс-тэст на каранавірус

З мінулага тыдня экспрэс-тэсціраванне на COVІD-19 даступнае ў многіх паліклініках краіны, у тым ліку і ў невялікіх гарадках і пасёлках гарадскога тыпу.