Вы тут

Бясплатныя экскурсіі і канцэрт правядуць 11 ліпеня ў Сафійскім саборы


У Сафійскім саборы ў Полацку 11 ліпеня пройдуць бясплатныя экскурсіі і канцэрт з нагоды 25-годдзя «Белтэлекама», паведамілі БЕЛТА ў Музеі гісторыі архітэктуры Сафійскага сабора.


Гасцей чакаюць з 10:00 да 17:00 на экскурсіі па Сафійскім саборы, помніку архітэктуры сярэдзіны XI–XVIII стагоддзяў, дзе сёння размяшчаецца музей, канцэртная зала камернай і арганнай музыкі.

Экспазіцыя распавядае пра гісторыю архітэктуры самай старажытнай каменнай пабудовы ў Беларусі, якая стала сімвалам незалежнасці і моцы першай дзяржавы — Полацкага княства.

«Наведвальнікі ўбачаць фрагменты мура ХІ стагоддзя, падмурак старажытнага храма, на якім і сёння стаіць сабор, фрэскавыя роспісы канца ХІ стагоддзя, унікальныя археалагічныя знаходкі. Госці пазнаёмяцца з гісторыяй рамонтаў, перабудоў і рэстаўрацый храма», — адзначылі ў музеі.

У 13:00 будзе магчымасць ацаніць выдатную акустыку канцэртнай залы і ўнікальнае гучанне полацкага аргана на канцэрце заслужанай артысткі Беларусі Ксеніі Пагарэлай. У гэтым месяцы ў яе выкананні арганныя канцэрты таксама пройдуць 12, 19 і 26 ліпеня.

Прэв’ю: Pinterest.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».