Вы тут

У Дзяржынскім раёне браканьер застрэліў самку лася і нанёс інспектару цялесныя пашкоджанні


Па даных следства, 11 лютага 52-гадовы мужчына без адпаведнага дазволу застрэліў самку лася з двума эмбрыёнамі. На наступны дзень ён вярнуўся ў лес са сваім 50-гадовым братам і разабраў тушу, а больш за 165 кг мяса загрузіў у багажнік аўтамабіля.


Пры выездзе з лесу аўтамабіль паспрабавалі спыніць супрацоўнікі інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету, аднак кіроўца патрабаванне не выканаў і стаў уцякаць. Падчас пагоні інспектару прычынілі цялесныя пашкоджанні.

Калі аўтамабіль заглух, мужчыны яго кінулі і схаваліся, але былі затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі ў той жа дзень.

Мужчыны дапытаныя, з іх удзелам праведзены праверкі паказанняў на месцы. Прычыненую навакольнаму асяроддзю шкоду - больш за 24 тысяч рублёў - яны кампенсавалі.

Следчыя прад'явілі абвінавачанне 52-гадоваму мужчыну па ч. 4 арт. 282 (незаконнае паляванне, якое пацягнула прычыненне шкоды ў асабліва буйным памеры) і ч. 1 арт. 366 (гвалт і пашкоджанне маёмасці ў адносінах да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, з мэтай перашкодзіць законнай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Ён знаходзіцца пад вартай. Крымінальная справа перададзена ў пракуратуру для накіравання ў суд.

Другі мужчына трапіў пад амністыю, у дачыненні да яго крымінальнае праследаванне спынена.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.