Вы тут

Беларускае чорна-белае кiно: глядзiм i абмяркоўваем


Адзiн з найцiкавейшых, але недаацэненых беларускiх фiльмаў «Усходнi калiдор» Валянцiна Вiнаградава можна будзе паглядзець i абмеркаваць з кiнакрытыкам на адмысловым паказе ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў. Падзея — яе мадэратарам выступiць Максiм Карпiцкi — адбудзецца 17 лiпеня ў корпусе Цэнтра на Някрасава, 3.


Серыя паказаў работ рэжысёраў-шасцiдзясятнiкаў ладзiцца ў рамках мiжнароднай выстаўкi «Алфавiт вайны», якая праходзiць цяпер у НЦСМ i «па-iншаму» расказвае гiсторыю Другой сусветнай. Першай была прадэманстравана карцiна «Цераз могiлкi» Вiктара Турава, уключаная ў спiс ста найлепшых фiльмаў пра вайну, па версii ЮНЕСКА. Беларускi кiнематограф, у прыватнасцi «Беларусьфiльм», хоць i сумна вядомы зацыкленасцю на тэме Вялiкай Айчыннай, тым не менш зрабiў у асэнсаванне вайны заўважны ўнёсак — некалькi шэдэўраў, што адлюстроўваюць тэму глыбей i шырэй за сучасныя работы.

Стужка «Усходнi калiдор» выйшла ў 1968 годзе, але незразуметая тагачаснымi рэдактарамi паказвалася на другаразрадных пляцоўках i ўрэшце забылася (можа быць, i добра, бо рэдактары такiм чынам абыякава яе не чапалi). Толькi праз некаторы час нелiнейна расказаная гiсторыя пра мiнскае падполле атрымала належную ўвагу кiнааматараў i заняла месца аднаго з узораў беларускага кiнамадэрнiзму. Дарэчы, iнтарэс да фiльма быў узноўлены не без дапамогi рэжысёра Андрэя Кудзiненкi, якi прысвяцiў яму асобную карцiну.

Цяпер, калi запытаць пра самую незвычайную i перадавую айчынную стужку, хутчэй назавуць менавiта «Усходнi калiдор», — i ў гэта можна адразу паверыць, убачыўшы гульню святла ў здымцы аператара Юрыя Марухiна, неадназначнасць вайны ў сцэнарыi Алеся Кучара i шыкоўныя сцэны, дзе без жорсткiх вiдавочнасцяў Валянцiн Вiнаградаў паказвае вар'яцтва першай паловы 1940-х.

Кiнакрытык Максiм Карпiцкi прапануе абмеркаваць, цi гэта «малпаванне французскай «Новай хвалi», цi неад'емная частка падзабытай гiсторыi кiно, стылiстычнае штукарства альбо шчырае выказванне, i чаму так сталася, што Вiнаградаў — шчаслiвец, якi вучыўся i працаваў разам з Таркоўскiм i ў якасцi дыпломнай работы атрымаў рэдкую магчымасць зняць поўны метр, ледзь не скончыў на «Усходнiм калiдоры» сваю кар'еру».

Паказы выстаўкі «Алфавiт вайны» праходзяць штомесяц: пасля «Усходняга калiдора» ў раскладзе застаюцца фiльмы «Сыны iдуць у бой» зноў жа Вiктара Турава ды «Iдзi i глядзi» Элема Клiмава. Усе паказы — карцiны праекта даў «Беларусьфiльм» — суправаджаюцца абмеркаваннем з кiнакрытыкамi.

Вольга МIЦКЕВIЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».