Вы тут

6-я бальніца Мінска зноў пачынае прымаць пацыентаў з экстранымі траўмамі


13 ліпеня 6-я гарадская клінічная бальніца Мінска пачне прыём пацыентаў з экстранымі траўмамі, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.


З 29 лютага бальніца была перапрафіліравана ў інфекцыйны шпіталь. За ўвесь час пандэміі тут атрымалі медыцынскую дапамогу каля трох тысяч пацыентаў з COVID-19.

Як паведамляе прэс-служба, у сувязі з паляпшэннем эпідэміялагічнай сітуацыі ў Мінску прынята рашэнне прымаць пацыентаў з экстранымі траўмамі, крыху пазней пачнецца і прыём на планавыя аперацыі.

У гэтыя выхадныя ў будынках бальніцы праводзіліся неабходныя супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы - як сіламі спецыялістаў самой бальніцы, так і з прыцягненнем зводнага батальёна радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны Міністэрства абароны.

 

Прэв’ю: minzdrav.gov.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.