Вы тут

На мяжы Арменіі і Азербайджана адбыліся абстрэлы. Забітыя тры азербайджанскія вайскоўцы


Прынамсі тры азербайджанскія вайскоўцы былі забіты ў выніку абмену артылерыйскімі ўдарамі паміж ўзброенымі сіламі Арменіі і Азербайджана на мяжы паміж дзвюма дзяржавамі, паведамляе ВВС.


Інцыдэнт адбыўся ў Тавузскім раёне азербайджана-армянскай мяжы, удалечыні ад непрызнанай Нагорна-Карабахскай рэспублікі (НКР), якая займае тэрыторыю, якая аспрэчваецца Азербайджанам і Арменіяй.

Арменія і Азербайджан абвінавацілі адзін аднаго ў правакаванні інцыдэнту ў Тавузскім раёне.

«Пачынаючы з поўдня 12 ліпеня падраздзяленні ўзброеных сіл Арменіі, груба парушыўшы рэжым спынення агню на ўчастку Тавузскага раёна азербайджана-армянскай дзяржаўнай мяжы, падвергнулі абстрэлу нашы пазіцыі з артылерыйскіх установак», сказана ў паведамленні міністэрства абароны Азербайджана.

Азербайджанская армія удакладніла, што ў выніку бою загінулі двое вайскоўцаў, а пазней яшчэ адзін памёр ад атрыманых раненняў. Былі параненыя пяцёра азербайджанскіх ваеннаслужачых.

Прэс-сакратар міністэрства абароны Арменіі Шушан Сцепанян напісала ў «Фэйсбуку», што з армянскага боку ніхто не загінуў, а віна за тое, што адбылося, ляжыць на азербайджанскім боку.

«Вайскоўцы ўзброеных сіл Азербайджана, па незразумелых для нас прычынах, на аўтамабілі УАЗ распачалі спробу парушэння дзяржаўнай мяжы РА на Тавушскім напрамку, — сцвярджае Сцепанян. — Пасля папярэджання армянскага боку, пакінуўшы аўтамабіль УАЗ, вайскоўцы суперніка вярнуліся на свае пазіцыі».

#ԿԱՐԵՎՈՐ Այսօր՝ ժամը 12:30-ի սահմաններում, Ադրբեջանի զինված ուժերի զինծառայողները, մեզ համար անհասկանալի պատճառով, ՈՒԱԶ...

Опубликовано Shushan Stepanyan Воскресенье, 12 июля 2020 г.

Прэв’ю: massa.az

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».