Вы тут

Экзітпол: На прэзідэнцкіх выбарах у Польшчы перамагае дзеючы лідар краіны Анджэй Дуда


Дзеючы прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда, які балатуецца на другі тэрмін, перамагае ў другім туры выбараў кіраўніка дзяржавы. Пра гэта сведчаць распаўсюджаныя ў панядзелак Польскім тэлебачаннем удакладненыя вынікі экзітпола, які правёў даследчы цэнтр Ipsos, піша ТАСС.


Паводле падлікаў сацыёлагаў, абноўленым з улікам інфармацыі, якая паступіла з 90% рэгіянальных выбарчых камісій, Дуда набраў 51% галасоў. Яго канкурэнт — мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі, які прадстаўляе найбуйнейшую апазіцыйную партыю «Грамадзянская платформа», — атрымаў, па папярэдніх дадзеных, 49% галасоў.

Раней паведамлялася, што Дуда набраў 50,8%, а Тшаскоўскі — 49,2%.

Афіцыйныя вынікі волевыяўлення Дзяржаўная выбарчая камісія плануе апублікаваць ужо ў панядзелак. Як праінфармавалі раней прадстаўнікі Ipsos, статыстычная хібнасць іх удакладненага даследавання складае каля 1%.

Прэв’ю: slawomirkonopa.ru

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.