Вы тут

У Беларусі — 65 114 выпадкаў захворвання на COVID-19. Выздаравелі 55 492 чалавекі


Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 13 ліпеня ў Беларусі зарэгістравана 65 114 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.


Усяго праведзена 1 141 580 тэстаў на каранавірус.

55 492 чалавекі больш не хварэюць, яны былі выпісаныя.

Памерла 468 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.


Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.

Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце больш за 13 млн, пры гэтым больш за 572 тыс. чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 3,4 млн заражаных, Бразілія — больш за 1,8 млн, Індыя — больш за 879 тыс.

У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ. 

Прэв’ю: ktk.kz

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?