19 верасня, субота

Вы тут

Штотыднёвы спартыўны агляд «Звязды»


У штотыднёвым спартыўным аглядзе «Звязды» расказваем пра найбольш актуальныя падзеi выхадных.


​1. Арганiзатары першага пасля перапынку жаночага тэнiснага турнiру ў iтальянскiм Палерма абвясцiлi склад удзельнiц.

У спаборнiцтвах, якiя павiнны прайсцi з 3 да 9 жнiўня, выступiць першая ракетка Беларусi Арына Сабаленка, якая займае 11-е месца ў рэйтынгу Жаночай тэнiснай асацыяцыi. Акрамя яе, на адкрытыя корты Country Time Club сiцылiйскай сталiцы маюць намер выйсцi экс-першая ракетка планеты, другi нумар сусветнага рэйтынгу, румынка Сiмона Халеп, пераможца мiнулага турнiру швейцарка Джыл Тайхман (63-i нумар рэйтынга WTA), фiналiстка Кiкi Бертэнс з Нiдэрландаў (7-е месца), харватка Петра Марцiч (15-е) i iншыя вядомыя спартсменкi. Пасля фiнiшу турнiру ў Палерма адбудуцца яшчэ некалькi турнiраў пад эгiдай WTA, а затым наймацнейшыя тэнiсiсткi планеты збяруцца ў Нью-Ёрку, дзе з 31 жнiўня да 13 верасня пройдзе чарговы турнiр серыi «Вялiкага шлема» — адкрыты чэмпiянат ЗША.

Мужчыны да старту на US Open выступяць на спаборнiцтвах у Вашынгтоне (14—21 жнiўня) i Нью-Ёрку (22—28 жнiўня).

2. ​Завяршыўся 17-ы тур чэмпiянату краiны па футболе. «Вiцебск» i гродзенскi «Нёман».

згулялi ўнiчыю — 0:0, а «Энергетык-БДУ» з буйным лiкам саступiў брэсцкаму «Руху» — 1:8. Вынiкi астатнiх матчаў: «Дынама» (Мiнск) — «Мiнск» — 1:0, «Белшына» (Бабруйск) — «Тарпеда-БелАЗ» (Жодзiна) — 2:1, «Смалявiчы» — «Iслач» (Мiнскi раён) — 3:1, БАТЭ (Барысаў) — «Славiя» (Мазыр) — 1:1, «Шахцёр» (Салiгорск) — «Гарадзея» — 4:1. Матч «Дынама» (Брэст) — «Слуцк» перанесены на 12 жнiўня.

Турнiрнае становiшча: «Шахцёр» — 33 ачкi (17 матчаў), БАТЭ — 31 (17), «Нёман» — 30 (16), «Энергетык-БДУ» — 29 (17), «Тарпеда-БелАЗ» — 26 (17), «Дынама» (Брэст) — 26 (16), «Дынама» (Мiнск) — 26 (17), «Рух» — 25 (17), «Iслач» — 23 (17), «Вiцебск» — 23 (17), «Славiя» — 22 (17), «Слуцк» — 18 (16), «Гарадзея» — 16 (17), «Мiнск» — 15 (15), «Смалявiчы» — 14 (16), «Белшына» — 10 (17).

Спiс найлепшых бамбардзiраў узначальвае Джасурбек Яхшыбоеў («Шахцёр»), якi забiў 10 мячоў. Наступны тур пройдзе з 17 да 19 лiпеня.

3. НХЛ дазволiла хакеiстам выступаць на зiмовых Алiмпiйскiх гульнях 2022 i 2026 гадоў.

Нацыянальная хакейная лiга падпiсала новы калектыўны дагавор з прафсаюзам гульцоў гэтай арганiзацыi, у якiм адным з пунктаў значыцца магчымасць удзелу сусветных зорак у зiмовых Алiмпiйскiх гульнях 2022 года ў Пекiне i 2026-га ў Мiлане i Карцiна-Д'Ампецца. Кiраўнiк Мiжнароднай федэрацыi хакея Рэнэ Фазель у каментарыi СМI выказаў задавальненне такiм рашэннем, але адзначыў, якiя рэчы трэба будзе яшчэ зрабiць, каб найлепшыя гульцы выйшлi на алiмпiйскi лёд. «Неабходна таксама вырашыць нямала пытанняў з МАК i аргкамiтэтам Гульняў у Пекiне, асаблiва ў плане трансферу, страхоўкi, тэхнiчных момантаў, шукаць варыянты па размяшчэннi, колькасцi бiлетаў на матчы турнiру. Збiраюся адправiцца ў Канаду, як толькi будзе такая магчымасць, каб сустрэцца з кiраўнiцтвам лiгi», — сказаў Рэнэ Фазель.

Адзначым, гульцы НХЛ удзельнiчалi ў алiмпiядах з 1998 да 2014 года. Лiга адмовiлася прыпыняць сезон на час зiмовых Гульняў 2018 года.

Зборная Беларусi па хакеi выступала на зiмовых Алiмпiйскiх гульнях 1998, 2002 i 2010 гадоў. Для ўдзелу ў галоўных стартах чатырохгоддзя ў Пекiне падапечным Мiхаiла Захарава неабходна прайсцi квалiфiкацыю. Адборачны турнiр у групе D адбудзецца ў Брацiславе ў жнiўнi 2021 года. Сапернiкамi падапечных Мiхаiла Захарава будуць каманды Славакii, Аўстрыi i Польшчы.

У хакейным турнiры Гульняў у Пекiне ў 2022 годзе возьме ўдзел 12 камандаў: 8 зборных, якiя размяшчаюцца на 1—8 месцах у рэйтынгу IIHF, Кiтай як краiна — гаспадыня спаборнiцтваў, а таксама тры пераможцы фiнальных квалiфiкацыйных турнiраў.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Загаловак у газеце: Вялiкi тэнiс вяртаецца на корты

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як і чым жыве колішняя «памідорная сталіца» Беларусі?

Як і чым жыве колішняя «памідорная сталіца» Беларусі?

Каб адчуць, чым organіc food адрозніваецца ад звыклых для сучаснага гараджаніна прадуктаў, дастаткова пакаштаваць памідоры ў Савічах і параўнаць іх з таматамі з гіпермаркета.

Грамадства

«А аднойчы нашу аператарку запрасілі замуж па тэлефоне». Чым жыве кантакт-цэнтр «Белпошты»?

«А аднойчы нашу аператарку запрасілі замуж па тэлефоне». Чым жыве кантакт-цэнтр «Белпошты»?

Тры кароткія лічбы — 154. Гэта нумар кантакт-цэнтра «Белпошты». Яго набіраюць тыя, хто сутыкаецца з пытаннямі датычна паслуг, якія аказваюць паштавікі. За кожным з такіх званкоў стаіць свая гісторыя.

Грамадства

Генеральны дырэктар РУП «Белпошта» Святлана Юркевіч: Мы будзем развіваць перш за ўсё паштаматы

Генеральны дырэктар РУП «Белпошта» Святлана Юркевіч: Мы будзем развіваць перш за ўсё паштаматы

На працягу многіх дзесяцігоддзяў пошта асацыіравалася з традыцыйным наборам паслуг — лістамі, пасылкамі, газетамі, пенсіямі... Але сучасныя тэхналогіі ўсё больш уваходзяць у наш побыт.