Вы тут

Галасы з мiнулага i вiртуальныя гiды. Дзе знайсцi iнфармацыю пра лiчбавыя праекты?


Наша краiна сочыць за сусветнымi трэндамi. Гiсторыкi, выкладчыкi ВНУ, супрацоўнiкi музеяў, эксперты ў галiне лiчбавых тэхналогiй i iнавацый, прадстаўнiкi профiльных грамадскiх арганiзацый дзялiлiся сваiмi думкамi i напрацоўкамi на форуме па лiчбавай гiсторыi Digital History Meetup. У Мiнску прайшоў першы гiстарычны хакатон, пераможцы якога ўжо стварылi iнавацыйныя праекты. Новыя прадукты на сумежжы гiсторыi i IТ дзякуючы сучасным тэхналогiям выкарыстоўваюцца для папулярызацыi мясцiн памяцi i музеяў, робяць гiстарычную iнфармацыю даступнай для моладзi i iншай аўдыторыi.


Пачала працаваць мiжнародная платформа Digital History Network, дзе сабраны арганiзацыi, праекты i iнiцыятывы, якiя выкарыстоўваюць сучасныя тэхналогii для вывучэння, вiзуалiзацыi i прэзентацыi iнфармацыi, звязанай з мiнулым, у прыватнасцi, з падзеямi Другой сусветнай вайны.

На сайце вы знойдзеце iнфармацыю аб праектах, рэсурсах i базах даных музеяў i архiваў, адукацыйныя лiчбавыя прапановы i мабiльныя праграмы; зможаце паслухаць дакументальныя аўдыяспектаклi i ўспамiны вязняў канцлагераў, зазiрнуць у асабiстыя дзённiкi, якiя вялiся ў 1940-я гады; пазнаёмiцца з гiстарычнымi праектамi з Беларусi, Украiны, Расii, Германii.

Iнiцыятывы i арганiзацыi могуць размяшчаць на сайце iнфармацыю пра свае прадукты па папулярызацыi культуры памяцi, пры стварэннi якiх выкарыстаны сучасныя IТ-рашэннi.

Алена ДЗЯДЗЮЛЯ

Прэв’ю: greatawakeningreport.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.