Вы тут

Пачала працаваць бясплатная гандлёвая анлайн-пляцоўка «Дабрабыт.Трэйдар»


Фiзiчныя асобы цяпер маюць магчымасць ажыццяўляць валютна-абменныя аперацыi на бясплатнай гандлёвай анлайн-пляцоўцы «Дабрабыт.Трэйдар». Цяпер можна прадаваць i купляць валюту па кацiроўках, якiя больш выгадныя, чым курсы ў абменных пунктах i офiсах банкаў.


На гэтай пляцоўцы бягучы курс валют змяняецца ў рэжыме рэальнага часу. Як гэта працуе? Банк атрымлiвае доступ да кацiровак мiжнароднага тэрмiнала Thomson Reuters i на iх аснове ўстанаўлiвае ўласны курс. Для яго характэрная мiнiмальная рознiца памiж цаной пакупкi i продажу. Усе аперацыi на электроннай пляцоўцы ажыццяўляюцца iмгненна ў рэжыме анлайн. Падключыцца да яе можна ў любы час сутак з камп'ютара або наўтбука. Карыстацца сэрвiсам можна бясплатна, няма i камiсiй за рэгiстрацыю i абслугоўванне.

З даступных замежных валют — долары, еўра, расiйскiя рублi. У сiстэме няма абмежаванняў нi па максiмальнай суме, нi па колькасцi здзелак. У банку запэўнiваюць, што гатовыя да аперацый любога аб'ёму. Пры гэтым пляцоўка мае нiзкi парог — гандляваць можна сумай ад 1 долара цi еўра.

Пляцоўка дазваляе ажыццяўляць аперацыi не толькi па бягучых кацiроўках. Таксама магчыма адправiць запыт на iндывiдуальны курс — з банкам можна дамовiцца аб больш выгадных умовах. «Раней, каб дамовiцца аб персанальных умовах здзелкi, неабходна было валодаць сумай звыш 1000 базавых велiчынь (каля 12,5 тысячы долараў), пазванiць у банк i прыехаць у офiс. Цяпер жа дзякуючы новай пляцоўцы можна iмгненна мяняць любыя сумы па выгадных курсах. Прычым можна самастойна вызначаць найбольш зручны для гэтага момант, ажыццявiць здзелку ў любым зручным месцы i не хвалявацца, што курс зменiцца, пакуль вы будзеце ехаць у банк», — падкрэслiў намеснiк старшынi праўлення ААТ «Банка Дабрабыт» Аляксандр Плiтко.

Пляцоўка даступная пры наяўнасцi любога адкрытага фiнансавага прадукту ў банку. Ажыццяўленне здзелак адбываецца па бягучых рахунках. Адкрыць iх можна ў мабiльным або iнтэрнэт-банку, а таксама на самой пляцоўцы. Клiенты iншых банкаў могуць прыступiць да таргоў пасля аўтарызацыi ў мiжбанкаўскай сiстэме iдэнтыфiкацыi (МСI).

Каб зрабiць сэрвiс яшчэ зручнейшым, у перспектыве плануецца запусцiць мабiльную праграму, актывiзаваць магчымасць правядзення валютна-абменных аперацый з рахункаў, да якiх выпушчаныя банкаўскiя плацежныя карткi, рэалiзаваць навiнны сэрвiс унутры платформы i падключыць дадатковыя знешнiя гандлёвыя пляцоўкi. Апошняе дазволiць паменшыць рознiцу памiж цэнамi пакупкi i продажу валют.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Доступ да валютных таргоў

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.