Вы тут

Эканомiка i наступствы пандэмii. Як Міншчыне выйсцi на ранейшы ўзровень


Пандэмiя каранавiруса не найлепшым чынам паўплывала на дзейнасць шмат якiх галiн народнагаспадарчага комплексу Мiншчыны. Як прадпрыемствы i арганiзацыi выходзяць са складанай сiтуацыi, чым iм дапамагае дзяржава, расказаў «Звяздзе» старшыня камiтэта эканомiкi Мiнаблвыканкама Дзянiс Курленка.


— Дзянiс Мiкалаевiч, на якую падтрымку могуць разлiчваць суб'екты гаспадарання Мiнскай вобласцi, найбольш пацярпелыя ад пандэмii, — у тым лiку i недзяржаўнай формы ўласнасцi?

— Адпаведна Указу Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 24 красавiка 2020 года № 143 «Аб падтрымцы эканомiкi» на дапамогу могуць разлiчваць суб'екты ўсiх формаў уласнасцi, вiды дзейнасцi якiх найбольш зазналi неспрыяльнае ўздзеянне эпiдэмiялагiчнай сiтуацыi. У межах дакумента вызначаны льготы i прэферэнцыi ў частцы падаткаабкладання i арэндных адносiн.

— Прадпрыемствы i арганiзацыi якiх сфер дзейнасцi найбольш адчулi на сабе наступствы пандэмii?

— У большай ступенi — грамадскага харчавання, турызму. У транспартнай галiне iстотна знiжаны пасажыраабарот у рэгулярных напрамках, адзначаецца адмоўная дынамiка грузаабароту i экспарту транспартных паслуг.

Складаная сiтуацыя з напаўненнем санаторна-курортных арганiзацый i гасцiнiц. Загрузка сродкаў размяшчэння ў сярэднiм складае 33 %. Разам з тым у красавiку гэтага года паказчык не перавышаў 13 %.

Аднак цяпер суб'ектамi гаспадарання прымаюцца рашэннi аб аднаўленнi работы аб'ектаў грамадскага харчавання. Асобныя турыстычныя прадпрыемствы пачынаюць фармiраваць прапановы на летнi адпачынак.

— Падтрымка аказваецца па заяўным прынцыпе цi якiм iншым? Хто ўжо звярнуўся па дапамогу?

— Аказанне падтрымкi ажыццяўляецца як па заяўным прынцыпе, так i па падачы ўдакладняльных дэкларацый у Мiнiстэрства па падатках i зборах Рэспублiкi Беларусь па месцы знаходжання суб'екта гаспадарання. Па стане на 7 лiпеня ў Мiнскай вобласцi задаволена амаль восем тысяч зваротаў, 99 % з iх датычыцца падаткаабкладання.

— Цi рэкамендавана знiжаць стаўкi арэнднай платы на сваiх аб'ектах прыватным арэндадаўцам?

— Мiнскiм аблвыканкамам i рай-, гарвыканкамамi праведзена работа па iнфармаваннi юрыдычных асоб i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў аб магчымасцi даваць арандатарам — суб'ектам гаспадарання з улiкам аб'ёму iх выручкi адтэрмiноўку па аплаце арэнднай платы, а таксама змяншаць яе памер. I многiя з iх прымаюць рашэннi па змяншэннi ставак арэнднай платы.

— Якiя пытаннi часцей за ўсё ўзнiкаюць у суб'ектаў гаспадарання па нормах указа?

— У цяперашнi час у суб'ектаў гаспадарання пытаннi па рэалiзацыi нормаў указа амаль адсутнiчаюць. Гэтаму паспрыяла тое, што Мiнаблвыканкам сумесна з мясцовымi i распарадчымi органамi ўлады, iншымi зацiкаўленымi бакамi распрацаваў метадычныя рэкамендацыi ў частцы падаткаабкладання i арэндных адносiн. Яны размешчаны на афiцыйных сайтах Мiнаблвыканкама, райгарвыканкамаў i ў рэгiянальных сродках масавай iнфармацыi. Акрамя таго, на месцах вызначаны спецыялiсты, адказныя за работу па гэтым нарматыўным прававым акце.

— Як памяншэнне памеру падатковых плацяжоў i iх адтэрмiноўка паўплываюць на напаўненне мясцовых бюджэтаў?

— Адтэрмiноўкi плацяжоў — гэта не страты бюджэту, а паступленнi, якiя прыйдуць у казну пазней, калi прадпрыемствы, якiя пацярпелi ад наступстваў пандэмii, пачнуць працаваць на поўную моц.

Што датычыцца недаатрыманых даходаў у сувязi са змяншэннем памеру падатковых плацяжоў, то неабходна сачыць, каб не было разбалансаванасцi бюджэту. У першую чаргу — за кошт змяншэння не першачарговых расходаў. З другога боку, дзяржава ў асобе мясцовых органаў улады iдзе насустрач сумленным суб'ектам гаспадарання, якiя, нягледзячы на часовыя цяжкасцi, працягваюць захоўваць працоўныя калектывы.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».