Вы тут

Лукашэнка павіншаваў Дуду з перавыбраннем Прэзідэнтам Польшчы


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Анджэя Дуду з выбраннем на чарговы тэрмін на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Польшча, паведамляе прэс-служба беларускага лідара.


«Выбар дзясяткаў мільёнаў палякаў, які забяспечыў пераможны вынік галасавання, пераканаўча сведчыць аб падтрымцы народам курсу на ўмацаванне польскай дзяржавы, павышэнне дабрабыту і бяспекі яе грамадзян», — гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што разлічвае на далейшае ўмацаванне заснаваных на даверы і павазе добрасуседскіх адносін і канструктыўнага супрацоўніцтва паміж Мінскам і Варшавай ва ўсіх галінах узаемнага інтарэсу.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Анджэю Дуду плённай працы на вышэйшай дзяржаўнай пасадзе, а жыхарам Польшчы — міру, грамадзянскай згоды і хуткага пераадолення часовых цяжкасцей.

Прэв’ю: gazeta.ru

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.