Вы тут

У БДУ ўпершныю стартуе Летні ўніверсітэт — 2020


Заняткі пачнуцца 15 ліпеня і будуць арганізаваны ў анлайн-фармаце на базе Адукацыйнага партала ўніверсітэта. Праект накіраваны на пашырэнне і паглыбленне ведаў у галіне гуманітарных і прыродазнаўчых дысцыплін, а таксама засваенне новага матэрыялу і стварэнне ўмоў для самаадукацыі.


Удзельнікамі бясплатнай інтэлектуальнай акцыі могуць стаць усе ахвотныя студэнты, школьнікі, незалежна ад месца іх пражывання і вучобы. На выбар прапануецца 19 навучальных дысцыплін, падрыхтаваных выкладчыкамі 14 факультэтаў БДУ. Праграма Летняга ўніверсітэта ўключае заняткі па замежных мовах, працоўным праве, электрадынаміцы, археалогіі, Web-праграмаванні, паразіталогіі і іншыя. Выбар колькасці курсаў неабмежаваны. Таксама ў рамках універсітэта адбудзецца работа школ па прыкладной механіцы і юнага эканаміста, адукацыйны анлайн-форум для рэдактараў і аўтараў студэнцкіх выданняў і конкурс стартап-праектаў StartUp Heart.

Для ўдзелу ў Летнім універсітэце неабходна прайсці рэгістрацыю, стварыць свой уліковы запіс, пазначыць электронны адрас і дысцыпліну, якая цікавіць.

Па заканчэнні навучання слухачам будуць выдадзены сертыфікаты, а студэнтам БДУ пройдзены курс унясуць у дадатак да дыплома.

Азнаёміцца ​​з праграмай Летняга ўніверсітэта БДУ — 2020 можна тут.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Як галасавалі рэгіёны на выбарах Прэзідэнта

Як галасавалі рэгіёны на выбарах Прэзідэнта

Расказваюць нашы карэспандэнты.

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Кіраўнік дзяржавы прагаласаваў на выбарах Прэзідэнта.

Палітыка

У Рэспубліцы Беларусь прайшоў асноўны дзень выбараў Прэзідэнта

У Рэспубліцы Беларусь прайшоў асноўны дзень выбараў Прэзідэнта

Сёлетнія выбары кіраўніка дзяржавы — шостыя па ліку.

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.