Вы тут

Па факце двайнога забойства ў Гомелі распачата крымінальная справа


У аўторак ноччу ў Гомелі таксіст, які праязджаў па вуліцы Дворнікава, знайшоў каля праезнай часткі мужчыну з раненнямі. Была выклікана хуткая дапамога і міліцыя. Медыкі, якія прыбылі на месца, канстатавалі смерць мужчыны. Пры аглядзе месца здарэння следчыя знайшлі ў альтанцы на дваровай тэрыторыі, недалёка ад праезнай часткі, другога мужчыну без прыкмет жыцця, паведамляе Следчы камітэт.


Папярэдне ўстаноўлена, што два мясцовыя жыхары ва ўзросце 38 і 32 гадоў у начны час знаходзіліся ў гэтай альтанцы і гучна слухалі музыку. Ім былі нанесены цялесныя пашкоджанні, ад якіх яны памерлі.

Узбуджаная крымінальная справа па п.1 ч.2 арт.139 (забойства двух асоб) Крымінальнага кодэкса.

Праводзіцца комплекс следчых дзеянняў і аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, накіраваных на ўстанаўленне асобы злачынца. Прызначана правядзенне шэрагу экспертыз. Шукаюцца відавочцы здарэння.

Грамадзян, якім што-небудзь вядома аб дадзеным злачынстве, просяць патэлефанаваць 8029-743-75-45 або 102.

Прэв’ю: СК

Выбар рэдакцыі

Спорт

Замена Алімпіядзе. Беларуская лёгкаатлетычная

Замена Алімпіядзе. Беларуская лёгкаатлетычная

Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі зладзіла свае гульні.

Грамадства

Без чаргі і за лічаныя хвіліны. Як здаюць экспрэс-тэст на каранавірус

Без чаргі і за лічаныя хвіліны. Як здаюць экспрэс-тэст на каранавірус

З мінулага тыдня экспрэс-тэсціраванне на COVІD-19 даступнае ў многіх паліклініках краіны, у тым ліку і ў невялікіх гарадках і пасёлках гарадскога тыпу.