Вы тут

«Белая Русь» актывізуе працу грамадскіх прыёмных


У Беларусі з 15 ліпеня будуць адкрыты 150 грамадскіх прыёмных Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь», паведаміў БЕЛТА намеснік старшыні аб’яднання Сяргей Пігараў.


«З заўтрашняга дня „Белая Русь“ адкрывае 150 грамадскіх прыёмных. Рэжым працы ў будні — з 10:00 да 19:00, з двума перапынкамі па паўгадзіны для выканання санітарна-гігіенічных патрабаванняў. У суботу мы працуем з 10:00 да 13:00. Гэта значыць, мы захопліваем і непрацоўны час, і грамадзяне могуць звярнуцца да нас пасля заканчэння працоўнага дня. Цэнтральная грамадская прыёмная будзе размяшчацца ў Мінску па вуліцы Фрунзе, 5. Заўтра ў ёй з 10:00 да 13:00 прыём будзе весці старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, а з 14:00 — віцэ-спікер Палаты прадстаўнікоў Валерый Міцкевіч. у працы грамадскай прыёмнай будуць задзейнічаны 10 работнікаў Мінскай гарадской калегіі адвакатаў, яны будуць арганізоўваць штодзённае дзяжурства на працягу ўсяго дня прыёму», — распавёў Сяргей Пігараў.

Паводле яго слоў, звароты прымаюцца ў пісьмовым выглядзе, на асабістым прыёме, па электроннай пошце і на гарачую лінію. Тэлефон гарачай лініі будзе апублікаваны на сайце РГА «Белая Русь». «Мы разгледзім усе звароты грамадзян. У прыёме будзе ўдзельнічаць дэпутацкі корпус, актыў нашага аб’яднання. У непрацоўны час будуць таксама задзейнічаны службовыя асобы — члены „Белай Русі“», — дадаў намеснік старшыні аб’яднання.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Як галасавалі рэгіёны на выбарах Прэзідэнта

Як галасавалі рэгіёны на выбарах Прэзідэнта

Расказваюць нашы карэспандэнты.

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Кіраўнік дзяржавы прагаласаваў на выбарах Прэзідэнта.

Палітыка

У Рэспубліцы Беларусь прайшоў асноўны дзень выбараў Прэзідэнта

У Рэспубліцы Беларусь прайшоў асноўны дзень выбараў Прэзідэнта

Сёлетнія выбары кіраўніка дзяржавы — шостыя па ліку.

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.