Вы тут

Дырэктар гімназіі № 7 г. Віцебска: Нам не патрэбны чужы сцэнарый!


Святлана Дарошчанка, дырэктар гімназіі № 7 г. Віцебска: «Нам не патрэбны чужы сцэнарый!»


— Да агрэсіўных вулічных пратэстаў стаўлюся негатыўна. Мне не падабаецца такая форма рашэння пытанняў, якія павінны і могуць вырашацца інакш. Я, як і большасць грамадзян нашай краіны, хачу жыць у спакоі і міры, мець магчымасць адпачыць у вольны час у сваім горадзе, прагуляцца па прыгожым вулачках, не думаючы аб тым, што мяне падсцерагае нейкая небяспека.

Беларусы — працавіты народ, які змог за невялікі прамежак часу пабудаваць, мадэрнізаваць і палепшыць умовы свайго жыцця. Мы жадаем жыць у міры і згодзе з суседзямі, не ўвязвацца ў канфлікты і ні ў якім разе не правакаваць іх. Па дадзеных ААН, Беларусь уваходзіць у лік краін з вельмі высокім індэксам развіцця чалавечага патэнцыялу. Гэта кажа аб тым, што беларускі лад жыцця, заснаваны на працавітасці, талерантнасці, разважлівасці, «памяркоўнасць», міралюбнасці і справядлівасці, з’яўляецца залогам ўстойлівага развіцця нацыі. Магчыма, гэта не ўсім падабаецца і таму ў перадвыбарчы перыяд ёсць нейкія адчуванні ўмяшання і навязвання «чужога сцэнарыя жыцця».. Для гэтага шукаюць масоўку, марыянетак, гатовых выконваць іх указанні, тым самым спараджаючы нейкі хаос у краіне. Але разумная абачлівасць нашага народа і дзейнасць праваахоўных органаў не дазваляе спарадзіць грамадзянскае супрацьстаянне.

Я працую ў адукацыі ўжо чвэрць стагоддзя, з 1995 года. Будучы маладым спецыялістам, я атрымлівала заработную плату менш, чым павышаную стыпендыю ў Інстытуце. Матэрыяльна-тэхнічная база школ была недастатковай. Сістэма адукацыі пастаянна ўдасканальваецца. Зараз малады педагог мае надбаўкі, гарантаваную нагрузку, навучальныя кабінеты аснашчаны тэлевізарамі, камп’ютарамі, інтэрактыўнымі дошкамі г. д... Створаны ўсе ўмовы для яго якаснай працы. У рамках метадычнай работы педагогі могуць наведваць курсы павышэння кваліфікацыі, прымаць удзел у дыстанцыйных семінарах-практыкумах, вебінарах, анлайн-курсах па выкарыстанні розных педагагічных тэхналогій у адукацыйным працэсе і самаадукацыі. Праца педагога зараз аплачваецца годна: распрацаваны палажэнні аб памерах і парадку выплаты надбавак (стымулюючых выплат), прэміравання, аднаразовай выплаты на аздараўленне, аказання матэрыяльнай дапамогі. Той, хто працуе, мае магчымасць і добра зарабляць.

На маіх вачах нарадзілася суверэнная, міралюбівая, прыгожая Беларусь. Яна сталела, станавілася самастойнай і не падобнай на іншых. Мне прыемна жыць і працаваць у гэтай краіне. Я ўдзячная за спакой і той парадак ва ўсім, якому надаецца асаблівая ўвага кіраўніцтвам нашай дзяржавы. З’яўляючыся чалавекам адказным і працавітым, я лічу, што парадак і патрабавальнасць з’яўляюцца асноватворным прынцыпам добрай працы і яе канчатковага выніку.

Беларускі лад жыцця сфармаваны, ён не патрабуе карэкціроўкі з боку. Працавітасць, міралюбнасць, мудрасць і павага — гэта традыцыйны лад жыцця і ход думак беларусаў. Да добрага заўсёды хутка прывыкаеш, але не варта спыняцца на дасягнутым і нешта мяняць, слухаць меркаванні людзей, якія, магчыма, ніколі не жылі ў Беларусі, не маюць магчымасці параўнаць цяперашні дзень з мінулым. Занадта шмат мы можам страціць. Цяпер нам трэба ісці наперад і разам думаць аб развіцці нашай краіны, аб яе пра будучыні.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Як галасавалі рэгіёны на выбарах Прэзідэнта

Як галасавалі рэгіёны на выбарах Прэзідэнта

Расказваюць нашы карэспандэнты.

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Кіраўнік дзяржавы прагаласаваў на выбарах Прэзідэнта.

Палітыка

У Рэспубліцы Беларусь прайшоў асноўны дзень выбараў Прэзідэнта

У Рэспубліцы Беларусь прайшоў асноўны дзень выбараў Прэзідэнта

Сёлетнія выбары кіраўніка дзяржавы — шостыя па ліку.

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.