Вы тут

Больш за 60 чалавек заблудзiлася ў лясах з пачатку года


Больш за 60 чалавек (фактычна насельнiцтва невялiчкай вёскi) заблудзiлася ў лясах з пачатку года. Iх шукалi ратавальнiкi сумесна з работнiкамi iншых ведамстваў i валанцёрамi. Пра гэта расказаў начальнiк упраўлення аварыйна-выратавальных службаў i лiквiдацыi надзвычайных сiтуацый МНС Сяргей Новiк.


За два гады iснавання пошукава-выратавальнай службы МНС (яна была створана ў маi 2018 года) ратавальнiкi сумесна з работнiкамi мiлiцыi, лясной гаспадаркi i валанцёрамi ўжо знайшлi 768 чалавек, якiя згубiлiся, у тым лiку 65 дзяцей.

«У сярэднiм за год губляецца 350-400 чалавек па краiне. У 2018-м было знойдзена 279 чалавек, з iх 31 дзiця, у 2019-м — 425 дарослых i 26 дзяцей, за шэсць месяцаў 2020-га — 64 чалавекi, з iх восем дзяцей», — праiнфармаваў Сяргей Новiк.

Ён расказаў, што цяпер штодня знiкаюць у лясах два-тры чалавекi. Як правiла, гэта дарослыя. «Часта губляюцца бабулi, дзядулi, якiя забываюць узяць з сабой мабiльны, забываюць папярэдзiць дзяцей, унукаў», — сказаў начальнiк упраўлення.

Каб не згубiцца ў лесе, перад выхадам варта вывучыць карту мясцовасцi, узяць тэлефон з навiгатарам i поўнай зарадкай, мiнiмальную аптэчку, ваду, запалкi, невялiкi запас ежы. Перад паходам у лес лепш паведамiць сваякам або знаёмым пра меркаваны маршрут i час вяртання. Калi маеце кампанiю, можна скарыстацца свiстком. Яго гук чуваць за 2-3 кiламетры. Не варта надзяваць камуфляж — адзенне павiнна быць шчыльнае i яркае. Не перашкодзяць чырвоная кепка, хустка або любы прыкметны прадмет. У пахмурнае надвор'е паход лепш адкласцi.

Прэв’ю: inovaco.ru

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.