Вы тут

Прэм'ер-міністры Беларусі і Расіі падпісалі дакументы ў сферы энергетыкі


Прэм’ер-міністры Беларусі і Расіі Раман Галоўчанка і Міхаіл Мішусцін у аўторак ў Маскве падпісалі тры дакументы ў сферы энергетыкі. Пра гэта паведаміў журналістам беларускі прэм’ер-міністр па выніках свайго візіту ў расійскую сталіцу, паведамляе БЕЛТА.


Раман Галоўчанка удакладніў, што два дакументы з трох датычацца змяненняў у міжурадавае пагадненне аб будаўніцтве Беларускай атамнай электрастанцыі. Трэці дакумент рэгулюе ўмовы пастаўкі расійскіх энерганосьбітаў у Беларусь.

«Мы сёння падпісалі тры міжнародныя дакументы, — распавёў Раман Галоўчанка. — Да апошняга дня не была зразумелая дакладная колькасць, на якую мы выйдзем. Тым не менш задача-максімум выканана: гэта два пратаколы да міжурадавага пагаднення па пабудаванні Беларускай атамнай станцыі і асобнае пагадненне, якое рэгулюе ўмовы паставак энерганосьбітаў, у прыватнасці нафты, у Беларусь».

Раман Галоўчанка падкрэсліў, што ўсе падпісаныя дакументы адпавядаюць інтарэсам Беларусі. «Больш за тое, і па будаўніцтве атамнай станцыі, і па пастаўках энерганосьбітаў яны з’яўляюцца вельмі выгаднымі для нашай краіны. Магу сказаць, што толькі па будаўніцтве атамнай станцыі Беларусь атрымала эканомію, якая вылічаецца сотнямі мільёнаў долараў».

Прэм’ер-міністр Беларусі нагадаў, што прынцыповая дамоўленасць аб падпісанні гэтых дакументаў была дасягнута кіраўнікамі дзвюх дзяржаў Аляксандрам Лукашэнкам і Уладзімірам Пуціным. «Але заняла досыць працяглы час практычная адпрацоўка пытанняў, каб мы цалкам змаглі адстаяць свае інтарэсы», — адзначыў беларускі прэм’ер-міністр.

Згадваючы пагадненне па ўмовах паставак энерганосьбітаў, Раман Галоўчанка растлумачыў, што гэтае пытанне больш адносіцца да камерцыйнай сферы. «У прынцыпе, гэта тэхнічнае пагадненне, якое рэгулюе пытанні аплаты паставак энерганосьбітаў у Беларусь», — дадаў ён

Выбар рэдакцыі

Спорт

Замена Алімпіядзе. Беларуская лёгкаатлетычная

Замена Алімпіядзе. Беларуская лёгкаатлетычная

Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі зладзіла свае гульні.

Грамадства

Без чаргі і за лічаныя хвіліны. Як здаюць экспрэс-тэст на каранавірус

Без чаргі і за лічаныя хвіліны. Як здаюць экспрэс-тэст на каранавірус

З мінулага тыдня экспрэс-тэсціраванне на COVІD-19 даступнае ў многіх паліклініках краіны, у тым ліку і ў невялікіх гарадках і пасёлках гарадскога тыпу.