Вы тут

Каля 100 аўтаўладальнікаў аштрафавалі за паркоўку на мінскіх газонах з пачатку чэрвеня


З 1 чэрвеня да адміністрацыйнай адказнасці за паркоўку на газоне ў Мінску прыцягнута 96 аўтаўладальнікаў, паведаміла агенцтву «Мінск-Навіны» кіраўнік службы па добраўпарадкаванні і ўтрыманні аб'ектаў зялёнай гаспадаркі УП «Мінскзеленбуд» Анжаліка Пузанкова.


Усяго ж на зялёных зонах горада выяўлена 1 166 такіх парушэнняў. Большая частка - 864 - у дварах жылых дамоў.

Правіламі дарожнага руху забараняюцца прыпынак і стаянка транспартных сродкаў на газонах і іншых участках з зялёнымі насаджэннямі. За парушэнне гэтай забароны прадугледжана папярэджанне або штраф у памеры 1 б. в. Пры паўторным парушэнні на працягу года штраф складзе 2 б. в.

У маі гарадскія ўлады папярэдзілі, што з 1 чэрвеня ў сталіцы стануць больш прынцыпова ставіцца да выпадкаў паркоўкі аўтамабіляў на траве. Пры выяўленні такіх фактаў службы, якія адказваюць за тэрыторыі, накіроўваюць у ДАІ інфармацыю і фота альбо відэа парушэнняў. Інспектары знаходзяць вінаватых і прыцягваюць іх да адказнасці за парушэнне ПДР, пасля чаго «Зелянбуд» або ЖКГ (гледзячы на ​​чыёй тэрыторыі адбыўся інцыдэнт) могуць выставіць аштрафаваным яшчэ і кошт за сапсаванае добраўпарадкаванне.

Прэв’ю: minsknews.by

Выбар рэдакцыі

Спорт

Замена Алімпіядзе. Беларуская лёгкаатлетычная

Замена Алімпіядзе. Беларуская лёгкаатлетычная

Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі зладзіла свае гульні.

Грамадства

Без чаргі і за лічаныя хвіліны. Як здаюць экспрэс-тэст на каранавірус

Без чаргі і за лічаныя хвіліны. Як здаюць экспрэс-тэст на каранавірус

З мінулага тыдня экспрэс-тэсціраванне на COVІD-19 даступнае ў многіх паліклініках краіны, у тым ліку і ў невялікіх гарадках і пасёлках гарадскога тыпу.