Вы тут

МУС заклікае не паддавацца на правакацыі ў сацсетках


МУС у чарговы раз заклікае суайчыннікаў не паддавацца на правакацыі ў сацсетках. Такая інфармацыя змешчана ў тэлеграм-канале афіцыйнага прадстаўніка ведамства Вольгі Чамаданавай.


«У апошні час у сацсетках актыўна размяшчаюцца паведамленні і відэаролікі, якія дыскрэдытуюць праваахоўныя органы. Звяртаем увагу, што спыненне грамадскіх беспарадкаў - гэта не права, а абавязак супрацоўнікаў органаў унутраных спраў», – паведамляе Вольга Чамаданава. – Умешвацца ў дзейнасць прадстаўнікоў дзяржаўных органаў, якія забяспечваюць грамадскі парадак пры правядзенні мерапрыемстваў, незаконна.

Удзельнічаць ці не ўдзельнічаць у масавым мерапрыемстве, якой-небудзь акцыі - гэта права грамадзяніна. Але ў выпадку ўдзелу ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве любы чалавек можа быць прыцягнуты да ўстаноўленай законам адказнасці.

Парушэнні грамадскага парадку ўчора зафіксаваныя ў некалькіх населеных пунктах краіны: затрыманыя больш за 250 чалавек, у тым ліку вадзіцелі і веласіпедысты, за непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў, парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў, а таксама невыкананне правілаў дарожнага руху. Больш за ўсё парушэнняў зафіксавана ў Мінску.

Частка затрыманых пасля складання адміністрацыйных пратаколаў і правядзення прафілактычных гутарак адпушчана, некаторыя асобы змешчаны ў ІЧУ».

Прэв’ю: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.