Вы тут

Штогадовы электронны даведнік «ІТ-абітурыент 2020» падрыхтаваны ў ПВТ


У ім прадстаўлена актуальная і падрабязная інфармацыя аб ІТ-факультэтах мінскіх і рэгіянальных універсітэтаў: апісанне ІТ-спецыяльнасцяў, планы прыёму на 2020 год, прахадныя балы ў папярэднія гады, кошт навучання, наяўнасць ваеннай кафедры, умовы прадастаўлення інтэрната, месца для размеркавання выпускнікоў.


Кожны год у ІТ-галіне з’яўляюцца новыя напрамкі, спецыялізацыі, тэхналогіі, і ў тых, хто хоча ў яе трапіць, разбягаюцца вочы ад разнастайнасці магчымасцяў. Таму даведнік таксама змяшчае апісанні 12 найбольш распаўсюджаных на сёння ІТ-прафесій.

У бліжэйшы час сусветны рынак працы чакаюць глабальныя перамены, звязаныя з рабатызацыяй і актыўным укараненнем штучнага інтэлекту. Многія з існуючых працоўных месцаў будуць скарочаныя, у той жа час узнікнуць новыя. Даведнік «ІТ-абітурыент 2020» дазваляе даведацца непасрэдна ад вядучых супрацоўнікаў кампаній-рэзідэнтаў ПВТ, якіх ІТ-спецыялістаў на рынку працы не хапае цяпер, і якія будуць запатрабаваныя праз чатыры гады. Як трапіць на працу ў ПВТ пасля заканчэння універсітэта? Як, будучы студэнтам, можна пачаць супрацоўнічаць з ІТ-кампаніямі?

Спампаваць даведнік можна тут

У выпадку дадатковых пытанняў можна звяртацца ў аддзел адукацыйнай дзейнасці адміністрацыі ПВТ па электронным адрасе education@park.by.

Прэв’ю: ironfu.com

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.