Вы тут

Невядомы паведаміў аб мініраванні плошчы ў Магілёве, небяспечных прадметаў не выяўлена


Невядомы паведаміў пра «мініраванне» плошчы ў Магілёве. Такую інфармацыю апублікавала ў сваім Telegram-канале прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава.


«Сёння ў 9 гадзін у аператыўна-дзяжурную службу УУС Магілёўскага аблвыканкама паступіла паведамленне пра магчымае знаходжанне выбуховага прыстасаваньня на плошчы Славы ў горадзе Магілёве. Інфармацыя змяшчалася ў лісце, які паступіў ноччу па электроннай пошце УУС», — праінфармавала Вольга Чемоданова.

На месца выбыла сапёрна-піратэхнічная і следча-аператыўная групы, іншыя службы. Месца здарэння было ачэплена, абмяжоўваўся пад’езд аўтамабіляў да плошчы. Небяспечных прадметаў не выяўлена.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.