Вы тут

Пакаленне «ну, пачакай»


Аднойчы злавiла сябе на тым, як часта кажу малым: «Зараз», «Давай потым», «Пачакай тры хвiлiны». Злавiла — i напружылася, бо, здаецца, злоўжываю падобнымi выразамi i прыёмамi. Пачала абмяркоўваць тэму са знаёмымi бацькамi, i здалося, што гэта наша агульная рыса — пастаянная нястача часу i, як вынiк, спробы «ўвапхнуць неўвапханае» ў абмежаваны перыяд, бясконцае адкладванне на потым i выкананне спраў у апошнi момант... Безумоўна, дапамагае штодзённае i перспектыўнае планаванне, аднак, па-першае, дзецi вялiкiя ўмельцы ўносiць карэктывы ў стройныя схемы, а па-другое, якiм бы перфекцыянiстам ты нi быў, у сутках усё адно толькi 24 гадзiны i болей не будзе, хоць трэснi.


«Я яму кажу — пачакай, тата заняты, скончу работу i пагуляю з табой, а яму трэба, каб я проста зараз кiнуў усе справы i iшоў гуляць у машынкi!» — з абурэннем расказваў адзiн тата другому на гульнявой пляцоўцы, як гэта, аказваецца, няпроста — сумяшчаць аддаленую работу i выхаванне дзiцяцi. (На гэтым моманце, мяркую, многiя мамы i рэдкiя таты, якiя адбылi ў «дэкрэце», з разуменнем i крыху з'едлiва ўсмiхнулiся. О, iм ёсць што расказаць пра жыццё ў рэжыме шматзадачнасцi, калi, на думку грамадства, у цябе не можа быць нiякiх iншых заняткаў, акрамя догляду дзiцяцi, а на думку сям'i, хто дома, той i гатуе, мые, прыбiрае i паралельна робiць мноства iншых патрэбных спраў, зашыфраваных у «гэтак далей»!) Але перш чым я нават у думках пачала кпiць у адказ, нечакана запярэчыў другi бацька: «Ну, а што ты хацеў? Ты сам, калi просiш сяброў дапамагчы з рамонтам, чакаеш iх не на наступны год, а цяпер, калi ў гэтым ёсць неабходнасць. Вось i малому тата патрэбны не калi вызвалiцца, а калi душа просiць. Затое ведаеш, якое гэта шчасце, — я дачцэ дапамог з расфарбоўкай, яна абняла за шыю так моцна-моцна i шэпча: «Татачка, я цябе люблю!»

Старэйшыя калегi пiшуць — маўляў, усё зло ад гаджэтаў i нашай уласнай нядбайнасцi, варта ўдзяляць дзецям больш увагi — i ўсё будзе добра. Канешне, пэўная доля праўды ў гэтым ёсць. Але далёка не ўся. Мае бацькi на адной з вялiкiх сямейных пасядзелак, калi iх кватэру разносiлi вясёлымi скокамi адначасова шасцёра ўнукаў, прызналiся, што часам не ведаюць, як спраўляцца з прадстаўнiкамi пакалення Z — «лiчбавымi людзьмi», якiя асвойваюць практычна любую тэхнiку хутчэй i лягчэй за нас i тым больш бабуль з дзядулямi, аднак губляюцца ў найпрасцейшых, здаецца, стасунках з iншымi людзьмi. Яны празмерна самастойныя i самаўпэўненыя, усё выпрабоўваюць на сабе i не будуць «сядзець тут, бо я так сказаў», з iмi не спрацоўвае безумоўны бацькоўскi аўтарытэт — трэба тлумачыць, чаму так, а не iначай. Яны ведаюць, чаго хочуць i як гэта атрымаць: «Давай не будзем купляць цукеркi, яны шкодныя для зубоў, а вось у зефiрках шмат жалеза i кальцыю, а глюкоза карысная для мозга» — вы яшчэ не чулi падобнага ў краме? Яны нецярплiвыя, ненавiдзяць сумаваць, i нашы просьбы «ну, пачакай» не могуць выканаць амаль што на фiзiялагiчным узроўнi — проста ў iх iншыя прыярытэты. Затое яны, як правiла, шчырыя i адкрытыя — часам занадта, што шакiруе прадстаўнiкоў старэйшага пакалення, але гэта ж дазваляе i наладзiць кантакт з iмi — калi не хлусiць, не манiпуляваць, а расстаўляць прыярытэты, тлумачыць i дамаўляцца. «Я дапiшу тэкст, тады пойдзем гуляць. Ну як, пачакаеш?» — «Ага. А давай, пакуль я чакаю, адзiн адукацыйны мульцiк пагляджу». Ой, мама, у цябе ёсць дзесяць хвiлiн — як казалi героi фiльма «Дзелавыя людзi», «паспеем дабегчы да канадскай мяжы!»

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК

Прэв’ю: nashkiev.ua

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».