03 снежня, чацвер

Вы тут

Гвардыя бессмяротных. Глядзiм задумлiвы экшн, якi «робiць» Шарлiз Тэрон


Гэтая схема нам ужо вядомая: мы маем людзей з суперздольнасцямi i таго, хто хоча выкарыстаць iх у сваiх мэтах. Першыя — прыгожыя i высакародныя, а другi — амаральны баязлiвец з крывымi зубамi. Затое калi змясцiць у цэнтры сюжэта Шарлiз Тэрон, можна быццам асаблiва не клапацiцца аб якасцi яго ўвасаблення. На стрымiнгавай платформе Netflix 10 лiпеня адбылася прэм'ера новага баевiка «Бессмяротная гвардыя» рэжысёркi Джыны Прынс-Байтвуд, дзе з добрага — выканальнiца галоўнай ролi i сучасны парадак дня, а мы ж памятаем, што кiно каштоўнае не толькi як атракцыён цi, баранi божа, твор мастацтва, але i як сведка часу.


Героямi «Бессмяротнай гвардыi» з'яўляюцца людзi, якiх нельга забiць: як дасканалыя байцы яны крочаць скрозь стагоддзi i ўдзельнiчаюць ва ўсiх галоўных «кiпiшах» планеты, i што б нi здарылася — стрэлы, выбухi, спальванне, павешанне, падзенне з высотнага будынка цi што яшчэ, — iх цела аднаўляецца i ажывае. Сябраў гвардыi чатыры, у тым лiку iх кiраўнiкi, Эндзi, найстарэйшая бессмяротная, якая, здаецца, i сама не памятае свой узрост, у выкананнi якраз Шарлiз Тэрон. Актрыса паспяхова замацавалася ў такога кшталту ролях — баявых i суровых лэдзi з кароткай стрыжкай i брудам на твары, самай яркай з якiх, напэўна, варта лiчыць Фурыёсу ў баевiку 2015 года «Шалёны Макс: Дарога лютасцi».

Эндзi — асаблiвы персанаж, па ўсiм вiдаць, аўтары робяць на яго стаўку, хоць i не вельмi ўмела. Яна прыгожая, стройная i нешчаслiвая: па фiльме раскiданыя флэшбэкi, што паказваюць, як i з кiм яна жыла i ваявала ў мiнулыя эпохi, а балючых успамiнаў, маўляў, за тыя сотнi гадоў накапiлася даволi. Але не ўспамiны турбуюць Эндзi найбольш, а дробны для кiно цi, прынамсi, дробна ў «Бессмяротнай гвардыi» абыграны асабiсты каштоўнасны крызiс — яна перастала бачыць сэнс у iснаваннi сваёй «армii», хоць не перастала паўтараць завучаныя жыццёвыя арыенцiры.

Вось на гэтую глебу накладваецца сапраўдная i шаблонная прыгода: аб iснаваннi бессмяротных становiцца вядома фармакалагiчнай кампанii, кiраўнiк якой — такi сабе злы генiй — хоча не толькi даследаваць геном гвардыi, але i зняволiць яе прадстаўнiкоў, каб тых не знайшлi канкурэнты. Карацей, на бессмяротных пачынаецца паляванне, некаторых дастаўляюць у лабараторыю, а новенькая, патрэбная ў першую чаргу для таго, каб праз яе мы палову фiльма даследавалi феномен, прыходзiць вызвалiць суродзiчаў, калi iх можна так назваць. Усё — сюжэт збольшага прадказальны, мы яго бачылi сто разоў, але гэтая варыяцыя знаёмага гледачу патэрна ўсё яшчэ змяшчае даволi новых атракцыённых i сэнсавых якасцяў.

Так, на першы погляд, з адметнага тут — задумлiвы выгляд галоўнай гераiнi, каханне прадстаўнiкоў аднаго полу i дынамiчна-плаўныя сцэны боек. Затое на другi — мiнорны, не такi ўжо тыповы для амерыканскiх баевiкоў, настрой. Не меланхалiчныя эпiзоды як прыём, а менавiта настрой. Змаганне бессмяротнай гвардыi за сваю незалежнасць, што прадугледжвае бойкi, разлiтую кроў i лiхiя павароты, то-бок дынамiку i экшн, суправаджаецца мiлымi рэфлексiямi i пошукамi сэнсаў, якiя ўвесь час падтрымлiваюцца тварам Тэрон без усмешкi. Усе гэтыя трывогi, боль вечнага жыцця, паэзiя неврозаў тым не менш дзiўна абыграныя — складана разабрацца, што тут дзе каго павiнна турбаваць цi расчульваць, бо прэтэнзiя на псiхалагiчныя даследаваннi атрымалася так сабе грунтоўнай, а сюжэтныя хады часам выглядаюць нацягнутымi ў сваiм жаданнi быць падобнымi да калег па жанры. «Бессмяротная гвардыя», на шчасце, толькi дзе-нiдзе вiдавочна падтаквае больш разухабiстым баевiкам, i яе дынамiзм iншага, можа быць, нават больш прыемнага кшталту.

Можна таксама адзначыць, быццам такiя рэчы нас яшчэ здзiўляюць, наколькi «Бессмяротная гвардыя» — карэктная карцiна ў дачыненнi да тых, хто адваёўвае сабе сёння месца ва ўмоўным Галiвудзе. Недарэчныя грамiлы пры поўнай амунiцыi яшчэ паспрабуюць пакпiць з пары геяў, але тыя дадуць самы рамантычны i як бы неаспрэчны спiч фiльма, то-бок маральна перамогуць. Адзiн з гэтай пераможнай пары, як i яшчэ адзiн важны i неадназначны герой стужкi, — чарнаскуры. Ну i што казаць, у цэнтры ўвагi ўсё ж такi жанчына.

Гэта баявiк на вечар, нязмушаны, запаволены, невясёлы вечар засмучаных людзей, якiм усё яшчэ падавай экшн, але таксама блiзкiя невытлумачальныя рэфлексii, хай не аб вечным, але аб сваiм кароткiм жыццi.

Iрэна КАЦЯЛОВIЧ

Загаловак у газеце: Гвардыя бессмяротных

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ежа як лякарства. Што з'есці, каб стаць здаравейшым?

Ежа як лякарства. Што з'есці, каб стаць здаравейшым?

Мы вырашылі распытаць спецыяліста.  

Грамадства

Міністр ЖКГ Андрэй Хмель: Спажыўца паслугі трэба пачуць і зразумець

Міністр ЖКГ Андрэй Хмель: Спажыўца паслугі трэба пачуць і зразумець

Аб за­крыц­ці па­лі­го­наў, уплы­ве ка­ра­на­ві­ру­са, за­клі­ках да не­пла­ця­жу за ка­му­наль­ныя па­слу­гі і най­блі­жэй­шых перс­пек­ты­вах.

Грамадства

У Гродне завяршаецца першы этап рэстаўрацыi Старога замка

У Гродне завяршаецца першы этап рэстаўрацыi Старога замка

Стары замак нiколi не меў завершанага выгляду. Яго неаднаразова аднаўлялi i рэканструявалi, таму яго архiтэктура ўтрымлiвае ў сабе стылi некалькiх эпох.

Грамадства

Непаўналетнiя ў крымiнальным працэсе: практычныя нюансы

Непаўналетнiя ў крымiнальным працэсе: практычныя нюансы

Пра асаблiвасцi абароны правоў дзяцей-правапарушальнiкаў (затрыманне, прымяненне мер стрымлiвання, следчыя дзеяннi) расказалi эксперты падчас аднаго з вэбiнараў, якiя сумесна з Рэспублiканскай калегiяй адвакатаў Дзiцячы фонд ААН (ЮНIСЕФ) у Беларусi арганiзаваў яшчэ летам.