Вы тут

У краіне адбылося больш за 800 лясных пажараў


Другi год запар лiпень складваецца халаднейшы за чэрвень. Адбiваецца гэта i на пажарнай абстаноўцы ў лясах. Калi ў чэрвенi ў «чырвонай зоне» апынулася амаль 40 раёнаў Беларусi, то цяпер iх усяго тры — Гомельскi, Добрушскi i Брагiнскi. Але агульная статыстыка ўзгаранняў пакуль застаецца трывожнай.


— Па стане на 14 лiпеня на тэрыторыi ляснога фонду адбылося больш за 800 лясных пажараў, iх агульная плошча склала крыху больш за 6,5 тысячы гектараў. I ў пераважнай большасцi выпадкаў вiна ляжць не на прыродзе, а на чалавеку, — адзначыў начальнiк упраўлення лясной гаспадаркi Мiнлясгаса Сяргей Чарняўскi. — За мiнулыя выхадныя было зарэгiстравана толькi тры ўзгараннi, ахопленая iмi тэрыторыя невялiкая — крыху менш за паўгектара.

У лесе вельмi важна засекчы пажар на як мага ранейшай стадыi. Гэта звязана не ў апошнюю чаргу з тым, што да ачага бывае вельмi няпроста дабрацца. Таму больш за шэсць соцень спецыяльных назiральных вышак абсталявана сiстэмай вiдэаназiрання, дзякуючы якой можна хутчэй скiраваць туды спецыяльныя групы для лакалiзацыi i тушэння.

— З пачатку года Дзяржаўная лясная ахова прыцягнула да адказнасцi 454 чалавекi за парушэнне правiл пажарнай бяспекi ў лясах, — паведамiў Сяргей Чарняўскi. — У тым лiку — i дзякуючы сiстэме вiдэаназiрання ў масiвах. Менавiта пры дапамозе фотапастак удалося знайсцi 140 парушальнiкаў.

Валяр'ян ШКЛЕННIК

Прэв’ю: pnp.ru

Загаловак у газеце: Фотапастка здыме непрыкметна

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».