Вы тут

«Зладжаная сістэма аховы здароўя дапамагла нам справіцца з пандэміяй»


Анатоль Шчасны, рэктар Віцебскага дзяржаўнага ордэна Дружбы народаў медыцынскага ўніверсітэта, доктар медыцынскіх навук расказаў пра асноўныя прынцыпы, на якіх выбудоўвалася адукацыя медыкаў апошнія дзесяцігоддзі.


Анатоль Шчасны ўпэўнены, што такі падыход дае плён і ў будучыні сваіх кадрах ён упэўнены. Яшчэ на пачатку пандэміі яго студэнты па ўласнаму жаданню вызваліся дапамагаць практыкуючым медыкам хуткай дапамогі, інтэнсіўнай тэрапіі, аддзялення рэанімацыі.

«Мы павінны разумець, што нашых спецыялістаў мы рыхтуем пад практычную ахову здароўя. У час падрыхтоўкі адукацыйнага працэсу мы выкарыстоўваем усе напрацоўкі, якія ёсць у сусветнай практыцы не толькі ў адукацыі, але і медыцыне. Гэта новыя навуковыя распрацоўкі, новыя тэхналогіі», — падкрэсліў ён.

Па словах рэктара, пандэмія заставіла вучыцца дыстанцыйна, што для будучых практыкуючых медыкаў не зусім плённа. Але пры гэтым была актыўная зваротная сувязь ад студэнтаў.

Пры падрыхтоўцы будучых медыкаў будуць удзяляць увагу арганізацыйнаму складніку працы, таму што «менавіта зладжаная сістэма працы аховы здароўя дапамагла нам справіцца з пандэміяй», – рэзюмаваў рэктар.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».