Вы тут

Эксперты абмеркавалi вынiкi сацыялагiчнага даследавання электаральнага рэйтынга


Другi нацыянальны тэлеканал (АНТ) у сераду ўвечары ў праграме «ОбъективНо» прадставiў апублiкаваныя напярэдаднi на сваiм сайце i ў сацыяльных сетках даныя сацыялагiчнага даследавання рэйтынга ўдзельнiкаў электаральнай кампанii, якое па заказе тэлеканала правёў аналiтычны цэнтр EСООM.


«Паводле атрыманых у ходзе апытання звестак, 87,3 % насельнiцтва краiны плануе ўзяць удзел у маючых адбыцца прэзiдэнцкiх выбарах, — сказана ў даследаваннi. — Што датычыцца электаральных пераваг грамадзян у дачыненнi да прэтэндэнтаў у кандыдаты, вынiкi размеркавалiся наступным чынам. Дзеючага кiраўнiка дзяржавы гатовыя падтрымаць 69,4 % грамадзян Беларусi. Рэйтынгi астатнiх прэтэндэнтаў у кандыдаты не перавышаюць сумарна 14,6 %.

Не хочуць альбо не могуць паказаць свае электаральныя перавагi сумарна 12,5 % рэспандэнтаў. Супраць усiх кандыдатаў маюць намер галасаваць 3,5 % апытаных.

Мiж тым па меры наблiжэння даты выбараў прагназуецца далейшы рост электаральнага рэйтынга А. Лукашэнкi (больш за 70 %), у тым лiку за кошт тых, хто не вызначыўся (12,5 % рэспандэнтаў).

Пры гэтым узровень даверу дзеючаму Прэзiдэнту, якi ўключае не толькi электаральны рэйтынг, але i ацэнку сацыяльна-эканамiчнай палiтыкi кiраўнiка дзяржавы, эфектыўнасцi рашэнняў, якiя iм прымаюцца, паводле апытання, складае 78,1 %».

Даследаванне праводзiлася яшчэ да рэгiстрацыi прэтэндэнтаў кандыдатамi ў прэзiдэнты Беларусi, таму ў iх фiгуруюць Вiктар Бабарыка i Валерый Цапкала, якiм Цэнтрвыбаркам 14 лiпеня адмовiў у рэгiстрацыi. Сукупная колькасць апытаных, якія аддалi б перавагу гэтым прэтэндэнтам, не перавысiла 10 працэнтаў.

«Па Цiханоўскай, па Канапацкай узнiкла цiкавая сiтуацыя, — расказаў у праграме дырэктар аналiтычнага цэнтра ЕСООМ Сяргей Мусiенка. — Мы адсякалi адказы «за жанчыну» — прозвiшча не маглi назваць. А мы не можам падказваць. «Ну за жанчыну» — «За якую?» Блыталiся».

Яшчэ адзiн часты адказ быў — «жонка блогера», ён таксама не ўлiчваўся, як i адказ «блогер». Нярэдка не маглi згадаць i прозвiшча старшынi партыi «Грамада» Сяргея Чэрачня. На думку Сяргея Мусiенкi, кандыдат i сам разумее, што яго прозвiшча цяжка запомнiць, таму iмкнецца абыграць яго ў слогане выбарчай кампанii» «Чэ!рачэнь».

Кiраўнiк ЕСООМ лiчыць, што ў лiку тых, што адмаўляўся адказваць альбо не мог вызначыцца, хаваецца i рэйтынг Алега Гайдукевiча, якi выйшаў з кампанii на этапе збору подпiсаў i днямi стаў даверанай асобай Аляксандра Лукашэнкi.

Выбарку склалi больш за 1800 рэспандэнтаў, чаго, на думку Сяргея Мусiенкi, дастаткова, каб зразумець настрой усёй Беларусi: апытвалiся прадстаўнiкi розных населеных пунктаў i сацыяльных груп.

Яшчэ адзiн рэйтынг, складзены ЕСООМ, датычыцца даверу дзеючаму кiраўнiку дзяржавы. Дарэчы, рэйтынг даверу аказаўся вышэйшы за электаральны.

«Гэта тая катэгорыя людзей, якiя, умоўна кажучы, яшчэ, можа, не вызначылiся альбо абралi кандыдата, якi зняўся, але ў цэлым яны ацэньваюць палiтыку дзяржавы i яе кiраўнiка як правiльную», — мяркуе дырэктар Аналiтычнага цэнтра.

Удзельнiк праграмы дэпутат Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Андрэй Савiных расказаў: «Ёсць яшчэ адзiн цiкавы факт, з якiм я сутыкнуўся падчас сваёй выбарчай кампанii, калi быў кандыдатам у дэпутаты. Уяўляеце, апазiцыйна настроены чалавек, калi ён даходзiць да выбарчай кабiнкi, не факт, што прагаласуе «супраць». Ён у рэшце рэшт, у апошнi момант робiць выбар на карысць кансалiдацыi i стабiльнасцi грамадства. У мяне рэальна былi некалькi прыкладаў, калi апазiцыйна настроеныя людзi прызнавалiся, што галасавалi за мяне».

Андрэй Савiных адзначыў, што ў грамадстве павысiўся градус iмкнення да перамен, з'явiлася жаданне больш дынамiчнага сацыяльнага развiцця, i Прэзiдэнт пасылае адпаведны сiгнал цалкам дакладна: «Ён кажа: нам патрэбны змены ў Канстытуцыi, нам патрэбна трансфармацыя ўладных iнстытутаў, i нам патрэбна больш дынамiчнае грамадства».

Дырэктар iнфармацыйна-асветнiцкай установы «Актуальная канцэпцыя» Аляксандр Шпакоўскi пагадзiўся: дзеючы кiраўнiк дзяржавы робiць акцэнт на тым, што перамены ў Беларусi будуць, але праз Канстытуцыю, а не праз «майдан». «I гэта вельмi ўдала накладаецца на менталiтэт беларускага народа, бо беларусы не хочуць нiякага гвалту», — сказаў эксперт.

Удзельнiкi тэлепраграмы выказалi меркаванне пра тое, што ў краiне, хутчэй за ўсё, працягнуцца правакацыi, будуць i спробы аспрэчыць вынiкi галасавання «вулiчным шляхам», калi яны не задаволяць пэўныя сiлы, але ў цэлым сiтуацыя застанецца кiраванай з боку дзяржавы.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Прэв’ю: grandars.ru

Загаловак у газеце: Лiчбы праз прызму палiтыкi


Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».