Вы тут

Згуляць у дваровыя гульні і паслухаць хіты групы «Кіно» можна падчас Дня моладзі на «Славянскім базары»


18 ліпеня ў рамках афіцыйнай праграмы XXIX Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» ў горадзе над Дзвіной у фармаце маладзёжнага фэсту «# YouthDays2020» адбудзецца Дзень моладзі, які традыцыйна аб’яднае самую творчую і спартыўную моладзь з усіх рэгіёнаў Беларусі.


Жыхары і госці фестывальнага Віцебска змогуць наведаць тэматычныя маладзёжныя лакацыі: #CreativeYouth і #SportYouth.

  • Цэнтральныя мерапрыемствы Дня моладзі з 10.00 разгорнуцца на плошчы Перамогі. Тут на працягу дня запланавана работа інтэрактыўных пляцовак: «# Беларусь Памятае!», «ЗА Беларусь!», «# Шануй Традыцыі!», «# Жыві Ярка!», «# Будзь Здароў!», «# Рабі Дабро» ,"# Будзь з намі!«. Кожны жадаючы зможа стаць удзельнікам фестывалю дваровых гульняў «Альтэрнатыва» і прыгадаць любімыя гульні: «Квадрат», «Я ведаю пяць імёнаў», «Сапсаваны тэлефон», «Салкі», «Ядомае — неядомае» і іншыя.

Не пакіне абыякавымі гледачоў фестываль кавераў «Копія верная». Да прыкладу, кавер-бэнд «Ёжкин кот» з Салігорскага раёна Мінскай вобласці выканае як аўтарскія кампазіцыі, так і папулярныя хіты з рэпертуару Макса Каржа і гурта «Кіно», а заслужаны аматарскі калектыў Беларусі інструментальны ансамбль «Брыз» са Столінскага раёна Брэсцкай вобласці — хіты «Je taime», «Туман», «Танцы на шкле», «With you», «Рыба маёй мары», «Back in the USSR» і іншыя. Тут жа, на плошчы Перамогі, пры падтрымцы клуба KiberRoom, пройдзе Першы адкрыты абласны турнір па кіберспорце. Сталічныя мастакі графіці Іван Калтовіч і Ілья Трускоўскі — аўтары палатна 350м # Разам у Мінску — створаць у Віцебску новы графіці-твор.

  • Урачыстая цырымонія адкрыцця Дня моладзі адбудзецца ў 12.00. У яе рамках пройдзе прэзентацыя рэспубліканскага праекта «Паштоўка.БЕЛ», накіраванага на папулярызацыю дасягненняў краіны. Ён будзе рэалізаваны ў фармаце пасткросінгу.
  • У 12.30 стартуе «# Маладзёжны забег». Плануецца, што ў марафоне здаровага ладу жыцця прымуць удзел тры сотні маладых людзей. Яны пераадолеюць дыстанцыю 6,5 км па маршруце плошча Перамогі — вуліца Леніна — вуліца Фрунзе — вуліца Смаленская — праспект Маскоўскі — плошча Перамогі. Запіс для ўдзелу ў спартыўным марафоне праходзіў загаддзя. Галоўная ўмова — узрост 18+ і моцнае здароўе.
  • У 12.40 у ходзе патрыятычнай акцыі «Беларусь памятае. Памятаем кожнага» моладзь ускладзе кветкі да мемарыяльнага комплексу ў гонар савецкіх воінаў-вызваліцеляў, партызан і падпольшчыкаў Віцебшчыны і разгорне рэспубліканскае палотнішча «Беларусь памятае!» з імёнамі Герояў Савецкага Саюза і поўных кавалераў ордэна Славы, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны — беларусаў і ўраджэнцаў Беларусі.
  • У 13.30 пад слоганам «Захоўваючы — прымнажаць!» БРСМ дасць старт рэспубліканскаму праекту «Адкрыты дыялог «Беларусь: учора, сёння, заўтра». Дыскусійная пляцоўка пачне сваю працу ў Віцебскай абласной бібліятэцы імя У.І.Леніна з удзелам больш як 120 хлопцаў і дзяўчат. Падчас актуальнай дыскусіі разам з экспертамі — кіраўнікамі Міністэрства адукацыі, Віцебскай вобласці, ГА «БРСМ» — яны абмяркуюць шэраг пытанняў, датычных сферы маладзёжнай палітыкі, свайго ўдзелу ў вырашэнні сацыяльна-эканамічных, культурных, прававых, экалагічных і іншых праблем, рэалізацыі маладзёжных ініцыятыў.
  • З 10.00 маштабны маладзёжны спартыўны івэнт для віртуозаў экстрэмальных відаў спорту запланаваны на пляцоўцы каля Летняга амфітэатра. Пры падтрымцы Беларускай федэрацыі па канькабежным спорце маладыя людзі паўдзельнічаюць у спаборніцтвах па хуткасным бегу на ролікавых каньках, а з Беларускай федэрацыяй скейтбордынгу — у адкрытым чэмпіянаце Belarus Skateboard Challenge. На гэтай жа пляцоўцы пройдуць паказальныя выступленні мацнейшых гіравікоў Беларусі і адкрытыя абласныя спаборніцтвы па гіравым спорце на Кубак губернатара, а таксама абласны турнір па баскетболе 3×3. Тых, хто аддае перавагу рову матораў і ўдарнаму гуку, чакаюць у парку імя Савецкай Арміі на аўтафэсце «Hotweekend».
  • Завяршальным акордам Дня моладзі (у 21.30) стане начны парад удзельнікаў рэспубліканскага праекта «Маладзёжны цягнік «# Беларусь. Моладзь. Натхненне»: студэнтаў, прадстаўнікоў працоўных калектываў, IT- і блогасферы, маладзёжных грамадскіх і спартыўных аб’яднанняў, парламентарыяў і валанцёраў. Маладзёжная каманда пройдзе парадам ад плошчы Перамогі да чыгуначнага вакзала, дзе адбудуцца ўрачыстыя праводзіны маладзёжнай каманды. На працягу сямі дзён на стылізаваным сімволікай праекта чыгуначным саставе яны праедуць па маршруце Віцебск — Шклоў — Магілёў — Гомель — Пінск — Брэст — Гродна — Маладзечна — Мінск і прымуць удзел у насычанай праграме.

Арганізатарам Дня моладзі выступае Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі пры падтрымцы Міністэрства адукацыі і Цэнтра культуры «Віцебск» Дырэкцыі Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: liga.net

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Да штыка ён пяро прыраўняў». Узгадваем ваеннага карэспандэнта Канстанціна Сіманава

«Да штыка ён пяро прыраўняў». Узгадваем ваеннага карэспандэнта Канстанціна Сіманава

28 лістапада 2020 года спаўняецца 105 гадоў з дня нараджэння вядомага рускага пісьменніка, ваеннага карэспандэнта і журналіста Канстанціна Сіманава. 

Грамадства

«Калі б не сям'я Абрамукоў, наш род перастаў бы існаваць яшчэ ў 1941 годзе». Расіянка з Ніжняга Ноўгарада знайшла ў беларускай вёсцы сваякоў

«Калі б не сям'я Абрамукоў, наш род перастаў бы існаваць яшчэ ў 1941 годзе». Расіянка з Ніжняга Ноўгарада знайшла ў беларускай вёсцы сваякоў

І аднавяскоўцаў людзей, якія ў час вайны ратавалі сям'ю яе бабулі, жонкі афіцэра Чырвонай Арміі.

Спорт

«Вікторыя», якая робіць з Гродна баскетбольную сталіцу

«Вікторыя», якая робіць з Гродна баскетбольную сталіцу

Гродна — горад з багатай не толькі культурнай, але і баскетбольнай гісторыяй. 

Грамадства

У Гродне жыхары кватэр адмовіліся падчас капітальнага рамонту здымаць аздабленне з балконаў. На іх падалі ў суд

У Гродне жыхары кватэр адмовіліся падчас капітальнага рамонту здымаць аздабленне з балконаў. На іх падалі ў суд

Такога кшталту справа ў судзе Кастрычнiцкага раёна Гродна разглядаецца ўпершыню.