Вы тут

Невядомае апавяданне Хэмінгуэя — цяпер па-беларуску


Магія лічбаў — 21 ліпеня спаўняецца 121 год з дня нараджэння легендарнага пісьменніка, журналіста Эрнэста Хэмінгуэя. Магія падзей — у мінулым месяцы яго ўнук Шон адшукаў рукапіс невядомага апавядання свайго знакамітага дзеда ў архіве бібліятэкі імя Джона Кэнэдзі ў Бостане.


Ён распавёў, што падчас працы над новым выданнем кнігі «Стары і мора» знайшоў багаты архіў рукапісаў, лістоў і фотаздымкаў. Сярод гэтых дакументаў быў адметны машынапісны рукапіс. У невядомым дагэтуль творы пісьменнік распавядае пра рыбалку на буйнога марліна (гэты від рыб дасягае вагі больш за 800 кілаграмаў і даўжыні каля 5 метраў). Гісторыя сюжэтна нагадвае знакамітую аповесць «Стары і мора». За гэтую аповесць Эрнэст Хэмінгуэй атрымаў Пулітцэраўскую прэмію. Таксама твор паўплываў на прысуджэнне яму ў 1954 годзе Нобелеўскай прэміі па літаратуры.

Знойдзены рукапіс не быў азагалоўлены самім аўтарам, таму назву абраў сын пісьменніка Патрык. Невядомае апавяданне ў чэрвені было апублікавана ў часопісе The New Yorker. Магія вялікай літаратуры: мы прапануем прачытаць гэты твор Хэмінгуэя па-беларуску — у эксклюзіўным перакладзе Дар'і Літвінавай.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.