Вы тут

Самы круты летнi кiнафестываль абвясцiў праграму


Зноў дворык музея-майстэрнi Заiра Азгура, зноў нямыя чорна-белыя фiльмы на вялiкiм экране, зноў жывая музыка ў якасцi iх суправаджэння — штогадовы ореn-аir фестываль «Кiнемо» абвясцiў праграму. У сёлетнiм раскладзе фэсту — ён пачнецца 30 лiпеня i пройдзе ўжо восьмы раз — спрэс класiка i бясспрэчныя шэдэўры. У адмысловым фармаце, то-бок пад адкрытым небам i пад гукi спецыяльна напiсанай i сыгранай музыкi, «Кiнемо» пакажа камедыю з Гаральдам Лойдам, раннюю дацкую фантастыку аб падарожжы на Марс, апошнi нямы фiльм Германii, карцiну Луiса Бунюэля i ключавога прадстаўнiка славутага нямецкага экспрэсiянiзму.


Кожнае лета ў Мiнску i, наколькi гэта атрымлiваецца, iншых гарадах краiны, праект Сinеmаsсоре (той самы, якi стала забяспечваў публiку класiчным i аўтарскiм кiно ў малой зале кiнатэатра «Ракета», але летась вымушана сышоў з пляцоўкi) i Асацыяцыя маладых беларускiх кампазiтараў узнаўляюць колiшнiя традыцыi i ладзяць серыю чароўных паказаў нямых фiльмаў.

Як у былыя часы, калi на кiнасеансы прыходзiў музыкант, садзiўся за пiянiна i на працягу ўсяго паказу «агучваў» тое, што адбывалася на экране, «Кiнемо» суправаджае фiльмы жывым музычным выкананнем, прычым на адкрытай прасторы, i ставiць перад сабой амбiтную задачу праз музыку пераасэнсаваць уключаныя ў праграму кiнатворы.

Гэтым разам пераасэнсаваныя будуць чатыры поўнаметражныя i чатыры аб'яднаныя ў асобным сеансе кароткаметражныя карцiны — усяго пяць паказаў, па адным на тыдзень. Пачнецца фестываль з Гаральда Лойда — аднаго з галоўных «нямых» комiкаў, якi прысутнiчае амаль у кожным «Кiнемо» i ад пачатку ўпрыгожвае яго афiшу: з тапёрскiм акампанементам Марыны Рамейка будзе паказана камедыя становiшчаў «Малодшы брат», дзе Лойд i рэжысiруе, i выконвае галоўную ролю правiнцыяла Гаральда, што не валодае такiмi фiзiчнымi данымi, як два ягоныя браты, таму павагу бацькi-шэрыфа i каханне Мэры мусiць заваёўваць хiтрасцю i дасцiпнасцю.

Другой будзе паказана фантастычная карцiна аднаго з галоўных рэжысёраў ранняга дацкага кiно, мiж iншым, у свой час надзвычай папулярнага, — «Падарожжа на Марс» Форэста Хольгера-Мадсена. Гэта фантазiя пра капiтана марскога плавання Аванцi Планетароса, якi разам з бацькам-прафесарам будуе касмiчны карабель i ляцiць на Марс. Iншая планета ў фiльме, знятым у апошнiя месяцы Першай сусветнай вайны, уяўляе сабой светлую, справядлiвую, шчаслiвую цывiлiзацыю, дзе адзетыя ў белае людзi не ядуць мяса, не выкарыстоўваюць зброю i дазваляюць злачынцам судзiць самiх сябе. Аванцi вяртаецца на Зямлю i намагаецца перадаць планеце мудрасць iншапланецян, а Хольгер-Мадсен робiць значны ўнёсак у развiццё жанру. На «Кiнемо» яго стужку будзе суправаджаць гурт «Мроi Пафнуцiя».

«Ключавым фiльмам сёлетняй праграмы будзе «Кабiнет доктара Калiгары» Роберта Вiнэ, мабыць, найвядомейшая карцiна нямецкага экспрэсiянiзму, што сёлета адзначае стагоддзе, — расказвае праграмны каардынатар фестывалю Вольга Надольская пра стужку трэцяга чацвярга. — З нагоды юбiлею ў рамках Берлiнскага фестывалю нават была прадстаўлена прысвечаная «Кабiнету» выстава. Сумесна з Iнстытутам iмя Гётэ ў Мiнску, якi планаваў прывезцi выставу ў Беларусь, мы распрацавалi цэлую праграму звязаных з фiльмам падзей, разлiчаную на розныя гарады. Праз пандэмiю каранавiруса большасць мерапрыемстваў перанеслася, а пакуль у Мiнску пройдзе прэм'ера рэстаўраванай версii карцiны з музыкай Вольгi Падгайскай».

Чацвёрты паказ «Кiнемо» працягне тэму нямецкага кiно: у дворыку музея Азгура пакажуць апошнюю нямую карцiну Германii — меладраму «Асфальт» Джо Мэя, па якой можна ў тым лiку даследаваць так званую «новую рэчыўнасць». У якасцi суправаджэння Вольга Падгайская, Настасся Карпенка i Андрэй Мiхалевiч выканаюць музыку нямецкага кампазiтара Фердынанда Брайля. «Асфальт» з'яўляецца адным з галоўных дасягненняў Джо Мэя, якi з прыходам Гiтлера да ўлады з'ехаў з краiны. Галоўная гераiня стужкi — жыхарка Берлiна 1920-х — жыве за кошт злачынстваў. Падчас спробы ўчынiць чарговы крадзеж яе хапае малады палiцэйскi, якi ўрэшце трапляе пад чароўны ўплыў прыгожай дзяўчыны i гатовы з ёй ажанiцца, пакуль на гарызонце са злачыннага свету не з'яўляецца яе каханак.

У апошнi вечар фестываль пакажа чатыры кароткаметражкi сюррэалiстаў — «Антракт» Рэнэ Клера, «Пакiньце мяне ў спакоi» i «Марская зорка» Ман Рэя i «Андалузскага сабаку» Луiса Бунюэля. Паказ будзе асаблiвым, таму што музычнае суправаджэнне да фiльмаў створана пераможцамi адмыслова арганiзаванага конкурсу.

«З моманту заснавання «Кiнемо» пазiцыянаваў сябе як пляцоўку для прасоўвання сучаснай акадэмiчнай музыкi: за сем гадоў на фестывалi выступiлi дзясяткi беларускiх кампазiтараў i выканаўцаў, — кажа Вольга Надольская. — У пэўны момант мы ўсвядомiлi, што нам неабходны прыток свежай крывi, i сярод студэнтаў аддзялення кампазiцыi БДАМ абвясцiлi конкурс на найлепшае музычнае суправаджэнне да кароткаметражнага нямога фiльма. Да нас далучыўся маладзёжны блок Саюза кампазiтараў Польшчы — яго старшыня Аляксандра Хмялеўска ўдзельнiчала ў «Кiнемо» летась — i абвясцiў аналагiчны конкурс сярод польскiх прафесiйных маладых кампазiтараў. Чатыры фiналiсты, па два з кожнай краiны, атрымалi магчымасць стаць удзельнiкамi сёлетняга фестывалю i напiсаць музыку да аднаго з фiльмаў праграмы».

Праз пандэмiю каранавiруса польскiя аўтары не змогуць прысутнiчаць на паказе, але для iх будзе арганiзаваная прамая трансляцыя з фестывалю, дзе iх музыку выканае калектыў Five-Storey Ensemble.

У Мiнску паказы будуць праходзiць кожны чацвер з 30 лiпеня да 27 жнiўня, сустрэчы таксама плануюцца ў Брэсце (у канцы жнiўня) i Гродне (у пачатку верасня). Сеансы пачынаюцца ў 21.30 — у час, калi вечаровыя прыцемкi дазваляюць камфортна глядзець чорна-белую праекцыю на экран. Паколькi паказы адбываюцца пад адкрытым небам, арганiзатары раяць браць з сабой пледы, цёплае адзенне i парасоны.

Сафiя ПАЛЯНСКАЯ

Фота са старонкi фестывалю ў Facebook

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.