Вы тут

Узнагародзілі пераможцаў прэміі ўрада за дасягненнi ў галiне якасці


У Мiнску ў Нацыянальнай бiблiятэцы Беларусi адбылася цырымонiя ўзнагароджання пераможцаў конкурсу на саiсканне Прэмii ўрада Рэспублiкi Беларусь за дасягненнi ў галiне якасцi 2019 года.


Фота БЕЛТА.

Як адзначыў старшыня Дзяржаўнага камiтэта па стандартызацыi Валянцiн Татарыцкi, колькасць арганiзацый, якiя сталi лаўрэатамi, становiцца ўсё большай. Ён таксама выказаў надзею, што такая дынамiка захаваецца.

Заслужаныя ўзнагароды за дасягненне iстотных вынiкаў у галiне якасцi i канкурэнтаздольнасцi вырабленай прадукцыi, паслуг або работ, якiя выконваюцца, укараненне iнавацыйных тэхналогiй i сучасных метадаў менеджменту былi ўручаны сямі арганiзацыям, якiя сталi лаўрэатамi прэмii ўпершыню, i 15 арганiзацыям, якiя пацвердзiлi званне лаўрэата. Пераможцы прадстаўляюць хiмiчную, электратэхнiчную, будаўнiчую, харчовую i iншыя галiны, а таксама сферу паслуг.

У ходзе цырымонii арганiзацыям былi ўручаныя дзве спецыяльныя ўзнагароды — «Лiдарства» i «Сацыяльная адказнасць».

Яны заваявалi гэтую ўзнагароду ўпершыню

За мiнулы час (з 1999 года) лаўрэатамi прэмii сталi 233 арганiзацыi. Цяпер iх зрабiлася больш на сем. Гэта камунальнае праектна-пошукавае ўнiтарнае прадпрыемства «Мiнскiнжпраект», таварыства з абмежаванай адказнасцю «Праймiлк», адкрытыя акцыянерныя таварыствы «Белаграпрамбанк», «Беларускабель» (Мазыр), «Гомельскi хiмiчны завод», сумеснае адкрытае акцыянернае таварыства «Камунарка», структурнае падраздзяленне гасцiнiцы «Гатэль «Аква-Мiнск» камунальнага культурна-спартыўнага ўнiтарнага прадпрыемства «Аква-Мiнск».

«Сацыяльная адказнасць» — медыкам

Рэктар Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўнiверсiтэта Вiктар Сняжыцкi, доктар медыцынскiх навук, прафесар, член-карэспандэнт Акадэмii навук, член Савета Рэспублiкi:

— Мiнулы год быў для нашай арганiзацыi паспяховы. У конкурсе прэмii ўрада ў галiне якасцi мы ўдзельнiчаем ужо трэцi раз. Самы першы раз у 2011 годзе быў цяжкi, бо мы тады не ведалi, да чаго iмкнуцца. Той раз была вялiкая канкурэнцыя сярод ВНУ i iншых структур. Потым, у 2016 годзе, мы пацвердзiлi сваё званне. За мiнулы год мы трэцi раз атрымалi прэмiю. Акрамя таго, мы ўдастоены спецыяльнай узнагароды ў намiнацыi «Сацыяльная адказнасць» за вядзенне арганiзацыяй сацыяльна адказнага бiзнесу i стварэнне ўмоў, якiя забяспечваюць сацыяльную абароненасць усiх груп зацiкаўленых бакоў, такiх як персанал, спажыўцы, партнёры i грамадства.

За апошнiя гады мы адкрылi факультэт павышэння квалiфiкацыi i пабудавалi новы iнтэрнат на тысячу месцаў. У снежнi мiнулага года ён быў здадзены ў эксплуатацыю.

Апошнiм часам у нас iстотна вырасла колькасць замежных студэнтаў. За 10 гадоў такiя наборы павялiчылiся прыкладна ў пяць разоў. Адпаведна вырас экспарт паслуг. На сённяшнi дзень студэнты прыязджаюць да нас вучыцца з больш чым 40 краiн планеты.

Акрамя таго, Мiнiстэрствам аховы здароўя закупляецца новае абсталяванне для вядзення заняткаў. Пасля гэтага мы працягнем вучыць нашых студэнтаў па новых тэхналогiях з улiкам таго, што будзе весцiся не толькi тэарэтычная падрыхтоўка. Перад тым як iсцi ў клiнiку на практыку, студэнты ўжо пазнаёмяцца з хваробамi на сiмулятарах, манекенах i iншых прыладах.

Адзiн з асноўных праектаў, якi намi рэалiзуецца апошнiя гады, — унiверсiтэцкая клiнiка. Гэта было даручэнне Прэзiдэнта. Намi была распрацавана прагрэсiўная мадэль, якая ствараецца на базе абласной клiнiчнай бальнiцы. Налета будзем абараняць гэты праект.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: З лiку найлепшых

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.

Грамадства

Не трапіць у рабства анлайн. Як у краіне змагаюцца з гандлем людзьмі

Не трапіць у рабства анлайн. Як у краіне змагаюцца з гандлем людзьмі

З 2000 года ў Беларусі выяўлена 4421 злачынства, звязанае з гандлем людзьмі.