Вы тут

Жанчына. Сям’я. Айчына


Актывісткі Беларускага саюза жанчын прымаюць непасрэдны ўдзел ва ўсіх сацыяльна значных кірунках работы дзяржавы

Што ў Беларусі дзяржава сацыяльна арыентаваная, пра тое многія ведаюць і ў замежжы. А вось пра ролю жанчын у многіх сацыяльных працэсах, у жыцці беларускага грамадства ішла зацікаўленая размова на нядаўнім круглым стале “Жанчыны за Беларусь. Сацыяльная палітыка дзяржавы як фактар устойлівага развіцця. Сямейныя каштоўнасці”.

У сваёй большасці для размовы сабраліся актывісткі Беларускага саюза жанчын, якія непасрэдна ўдзельнічаюць ва ўсіх сацыяльна значных кірунках работы дзяржавы. Напрыклад, прапановы ад жанчын БСЖ увайшлі ва Указ Прэзідэнта ад 18 мая 2020 года “Аб сацыяльнай падтрымцы асобных катэгорый грамадзян”. А нядаўна БСЖ правёў акцыю “Марафон падтрымкі”. Сродкі, сабраныя ў часе яе, пайшлі на дапамогу медперсаналу, тым, хто вядзе барацьбу з каранавірусам. Жанчыны Саюза ўплываюць і на сямейную палітыку Беларусі. Марыяна Шчоткіна, старшыня БСЖ, кіраўніца Прадстаўніцтва Пастаяннага камітэта Саюзнай Дзяржавы ў Мінску, звярнула ўвагу ўдзельніц круглага стала на тое, што ў краіне створаны больш спрыяльныя ўмовы для нараджэння й выхавання дзяцей, чым у некаторых іншых. “Напрыклад, у Францыі працягласць водпуску па доглядзе за дзіцем да трох гадоў прадастаўляецца толькі пры нараджэнні другога й наступных, пры нараджэнні першага дзіцяці прадастаўляецца толькі адзін год без аплаты. У Балгарыі такі водпуск даецца да дасягнення дзіцем двух гадоў, у Германіі — 10 месяцаў, у Італіі — 6 месяцаў”, — сказала Марыяна Акіндзінаўна. Нямала робіцца ў нас і для падтрымкі сем’яў з дзецьмі. Прыводзіліся лічбы: больш 8% валавога ўнутранага прадукта накіроўваецца на патрэбы сем’яў з дзецьмі, з іх не менш 1,8% ВУП — на грашовую дапамогу.

Лілія Ананіч, намесніца старшыні БСЖ, намесніца старшыні Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, бачыць сэнс у тым, каб моцна трымацца за сямейныя каштоўнасці ды ўсяляк падтрымліваць маці, асабліва шматдзетных. “Умацоўваючы сям’ю, мы ўмацоўваем нашу краіну”, — у гэтым актывісткі БСЖ бачаць і сваю місію. Жанчыны збіраюцца і надалей пашыраць свае ідэі на дзяржаўным узроўні.

Удзельніцы круглага стала збяруцца ў Палацы Рэспублікі 25 ліпеня: там пройдзе ўрачыстая цырымонія ўшанавання пераможцаў XІІ Рэспубліканскага конкурсу “Жанчына года‑2019”. Упершыню будуць адзначаны й пераможцы ў намінацыі “Лідар Беларускага саюза жанчын”. Такі конкурс праводзіцца БСЖ, а ўшаноўваюць тых, хто дасягнуў поспехаў у розных сферах дзейнасці. У конкурсе паўдзельнічалі 250 жанчын у намінацыях “Паспяховы кіраўнік”, “Мацярынская слава”, “Гаспадыня сяла” ды іншых. 37 з іх прызнаны пераможцамі.

Сёння жанчыны складаюць больш паловы насельніцтва Беларусі. Яны актыўна ўдзельнічаюць ва ўсіх эканамічных, палітычных і сацыяльных працэсах, што адбываюцца ў краіне.

Ганна Лагун

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.