Вы тут

І адыходзіць боль


Калі пішу нататкі, ужо больш за 65 тысяч выпадкаў каранавіруснай інфекцыі зарэгістравана ў Беларусі. Звыш 56 тысяч захварэлых выздаравелі, памерла 474 пацыентаў з COVІD‑19, ход хваробы ў якіх быў абцяжараны шэрагам хранічных захворванняў. Такія афіцыйныя весткі ад Мінздрава Беларусі.

А я, радуючыся лету, згадваю, як сам быў нядаўна ў “групе рызыкі”: мне ж пад 80. Давялося зблізку, з бальнічнай палаты шпіталя Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра пульманалогіі ды фтызіятрыі пабачыць боль і гора людзей рознага ўзросту. Магу засведчыць: дзень і ноч хворыя пад клапатлівым наглядам урачоў, апранутых у спецадзенне. Толькі вочы відаць. А ў палату ўрачы заходзяць заўсёды ў добрым настроі: як родныя людзі. Распытаюць. Дапамогуць. Суцешаць. Абнадзеяць.

Трапіў я з хворым сэрцам у аддзяленне кардыялогіі, што па мінскай вуліцы Сямашкі. Чацвёра было ў палаце, праз пару дзён у аднаго выявілі каранавірус, потым у іншых дваіх. І хоць перавялі мяне ў “адзіночку”, а інфекцыі не пазбег: быў жа “кантактам першага ўзроўню”. Аказаўся ў руках доктаркі, тэрапеўткі Юліі Анатолеўны Зазулі. З першых жа хвілін адчуў яе клопат, неабыякавасць. Цёплыя словы, добрыя вочы, прафесіяналізм дапамаглі мне настроіцца на пазітыўны лад. Па некалькі разоў на дзень дакторка падыходзіла да майго ложка, сачыла за ходам лячэння. І дапамагла мне справіцца з хваробай: як лекамі, так і пазітыўнай энергіяй, руплівасцю. Дзякую вам, Юлія Анатолеўна! Хай у вас усё ладзіцца!

Ды й ад іншых медыкаў, медсясцёр — усіх службоўцаў гэтай установы мы адчувалі клопат і дабрыню. Таму дзякуем усім, хто дапамагае хворым выздараўліваць. Мы зблізку бачылі, як цяжка вам даводзіцца — і ваша самаадданая праца заслугоўвае вялікай удзячнасці.

З павагай ад вялікай колькасці пацыентаў — Мікола Котаў, мінчанін, ганаровы грамадзянін горада Турава

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.

Грамадства

Не трапіць у рабства анлайн. Як у краіне змагаюцца з гандлем людзьмі

Не трапіць у рабства анлайн. Як у краіне змагаюцца з гандлем людзьмі

З 2000 года ў Беларусі выяўлена 4421 злачынства, звязанае з гандлем людзьмі.