Вы тут

Філакартычныя памяткі Вялікай Айчыннай


У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў пярэдадзень Дня Незалежнасці адкрылася выстаўка вядомага калекцыянера Уладзіміра Ліхадзедава “Вайна і мір. Беларусь памятае. Вяртанне”.


Падзея прымеркавана і да Дня Незалежнасці — 3 ліпеня, і да 75-годдзя Вялікай Перамогі, якое краіна, усё беларускае грамадства святкуюць сёлета. У цэнтры экспазіцыі — філакартычныя альбомы серыі “У пошуках страчанага”, праекта, якім намінант на Дзяржаўную прэмію Беларусі Уладзімір Ліхадзедаў апякуецца многія гады. Кнігі з рэпрадукцыямі старых паштовак дапоўнілі прадметы з асабістага збору калекцыянера — унікальныя рукапісныя дакументы, тапаграфічныя карты, рэдкія кнігі, старыя перыядычныя выданні ды іншыя артэфакты.

Сваімі ўражаннямі ад выстаўкі, ад збораў калекцыянера падзяліліся высокія службовыя асобы, палітычныя й грамадскія дзеячы. На адкрыцці выстаўкі былі сярод іншых добра вядомых у краіне дырэктар Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Вячаслаў Даніловіч, дырэктар — галоўны рэдактар Выдавецкага дома “Звязда” Павел Сухарукаў, дырэктар сталічнай кнігарні “Акадэмкніга” Вольга Глухоўская, былы Міністр замежных спраў Беларусі Пётр Краўчанка, дырэктар ААТ “Белкніга” Аляксандр Вашкевіч.

Напрыканцы ўрачыстага адкрыцця выстаўкі лаўрэат прэміі Прэзідэнта Беларусі “За духоўнае адраджэнне” Уладзімір Ліхадзедаў перадаў Нацыянальнай бібліятэцы некаторыя артэфакты, зборы са сваёй гістарычнай калекцыі.

Мікола Раўнапольскі

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».