Вы тут

На гэтым тыдні тэмпературны фон зноў на 2—4 градусы ніжэйшы за норму


Нейкія арэлі ў нас з надвор'ем атрымліваюцца. То прыпячэ так, што хоць крычы, то дождж і холадна — хоць плач. І на гэтым тыдні ў нас усё проста — зноў пахаладае, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Так, з аўторка сітуацыя ў атмасферы пачне мяняцца. Халодны атмасферны фронт падыдзе да заходніх межаў краіны. На працягу дня ён будзе перамяшчацца ва ўсходнім напрамку, паступова адсоўваючы цёплае паветра за межы нашага рэгіёна.

У сераду надвор'е ў нас зусім сапсуецца. У гэты дзень сынаптычныя ўмовы будзе вызначаць халаднаватая няўстойлівая паветраная маса, якая паступае з паўночнага захаду Еўропы. У Беларусі пахаладае. Уначы ва ўсходніх раёнах, днём месцамі, пераважна па поўначы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер прагназуецца заходні, паўночна-заходні парывісты, удзень месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе 7—14 градусаў вышэй за нуль, удзень — ад плюс 16 да плюс 23 градусаў.

Не вельмі камфортна будзе і ў чацвер. У гэты час мы апынёмся ў вобласці павышанага атмасфернага ціску. Па поўначы краіны захаваецца ўплыў няўстойлівай паветранай масы. Чакаецца пераменная воблачнасць. Будзе пераважна без ападкаў, толькі месцамі па поўначы пройдуць кароткачасовыя дажджы, удзень магчымы навальніцы. Вецер прагназуецца заходні парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 7 да 12 цяпла, удзень — ад плюс 16 да 22 градусаў вышэй за нуль. Такі тэмпературны фон на 2—4 градусы ніжэйшы за кліматычную норму.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у пятніцу захаваецца адносна халоднае надвор'е. У асобных раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя летнія дажджы. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні з пераходам на паўночна-заходні ўмераны. Тэмпература паветра ўначы складзе 6—13 цяпла, удзень — ад плюс 18 градусаў да 25 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: kurgan.ru

Загаловак у газеце: Нетыповы ліпень

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.