Вы тут

Сталі вядомыя пераможцы конкурсу «Звязды»


Дзве лічбы: праз тры тыдні газеце 103. Гэта значыць, што цяпер, перад днём народзінаў, самы час спыніцца ды азірнуцца на тое, што ўдалося зрабіць, што не, падвесці вынікі, прыкінуць планы. А галоўнае — шчыра падзякаваць усім, хто працаваў тут раней, усім, хто пастаянна чытае адзіную (са штодзённых) беларускамоўную, хто, нягледзячы ні на што, працягвае выпісваць…


Зрэшты, для вось гэтага, апошняга (то-бок для падзякі на адрас чытачоў), ёсць нагода ўжо сёння, бо завяршылася чарговая падпісная кампанія, бо ў сценах рэдакцыі адбыўся чарговы розыгрыш прызоў.

Госці на яго — беражонага бог беражэ — гэтым разам не збіраліся: лёс сямі танометраў (для падпісчыкаў з шасці абласцей і сталіцы), а таксама ручнога масажора (даражэйшае за здароўе толькі лячэнне) вырашала тыражная камісія. Яна перш-наперш пераканалася, што ўсе дасланыя карткі зарэгістраваны і размеркаваны па абласцях. Пасля чаго заставалася апошняе — па чарзе злажыць іх у чароўны звяздоўскі капялюш ды выцягнуць шчаслівыя. Такім чынам, танометр A&D UA-604 выйгралі:

Уладзімір Мікалаевіч Паўловіч, г. Брэст;

Таццяна Іванаўна Раманава, г. Наваполацк Віцебскай вобласці;

Міхаіл Аляксандравіч Катляроў, г. Гомель;

Галіна Свірская, в. Дзенавішкі Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці;

Ігар Анатольевіч Дамакур, в. Тажылавічы Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці;

Ніна Дзмітрыеўна Клімовіч, в. Новіны Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці;

Любоў Міхайлаўна Чыгрынава, г. Мінск.

Суперпрыз — масажор ручны Bradex KZ 0306 выйграла

Галіна Мікалаеўна Парфяновіч з вёскі Восава Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці.

Віншуем шчасліўчыкаў (тым больш што сярод іх — як мінімум дзве аўтаркі «вясёлых і праўдзівых гісторый...»!).

Тым жа, каго ўдача зноў абмінула, раім не засмучацца. Час, на жаль, пралятае хутка: не паспеем азірнуцца, як зноў падпісная кампанія, зноў новая гульня і, дасць бог, новыя прызы. Адзін з іх, магчыма, ваш?

Афіцыйна.

Арганізатарам рэкламнай гульні «Лета ў радасць са «Звяздой» з'яўляецца рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Выдавецкі дом «Звязда» (УНП 100155376), размешчаная па адрасе: вул. Б. Хмяльніцкага, 10А, Минск, 220013.

Рэкламная гульня «Лета ў радасць са «Звяздой» зарэгістравана Міністэрствам гандлю Рэспублікі Беларусь 08.06.2020 г. (пасведчанне № 3800) і праводзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з 15 чэрвеня да 30 верасня 2020 года ўключна сярод падпісчыкаў газеты «Звязда» на трэці квартал або другое паўгоддзе 2020 года. Усяго ў гульні ўзялі ўдзел 102 падпісчыкі. Прызавы фонд гульні разыграны цалкам.

Тэлефон для даведак па пытаннях правядзення рэкламнай гульні і атрымання прызоў: 8 (017) 263 66 73.

Загаловак у газеце: Са «Звяздой» — і пагатоў!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.

Грамадства

Не трапіць у рабства анлайн. Як у краіне змагаюцца з гандлем людзьмі

Не трапіць у рабства анлайн. Як у краіне змагаюцца з гандлем людзьмі

З 2000 года ў Беларусі выяўлена 4421 злачынства, звязанае з гандлем людзьмі.