Вы тут

Як у нашай краiне прадухiляюць утварэнне смецця


Дзесяць гадоў таму ў Беларусi перапрацоўвалася ўсяго 8,9 % адходаў. Цяпер гэтая лiчба вырасла больш чым у два разы i на 2019 год склала 22,5 %. Кантэйнерамi для паасобнага збору ўжо мала каго здзiвiш, практычна кожны беларус ведае рэкламу з янотамi-сартавальнiкамi. Без сумневаў, наша краiна значна прасунулася ў галiне абыходжання з адходамi. Але, як адзначаюць спецыялiсты, адной перапрацоўкi недастаткова, каб вырашыць праблему цалкам. Неабходна выкарыстоўваць iншыя падыходы. Напрыклад, утвараць менш смецця.


У iерархii кiравання адходамi, прызнанай мiжнароднай супольнасцю, прыярытэт аддаецца якраз пытанням, звязаным з iх прадухiленнем. У нас гэта адпавядае той рабоце, што праводзiцца ў рамках пераходу да «зялёнай» эканомiкi i рэалiзацыi Мэты ўстойлiвага развiцця № 12 «Рацыянальнае спажыванне i вытворчасць». Адзiн з яе кiрункаў — укараненне прынцыпаў цыркулярнай эканомiкi, так званай эканомiкi замкнутага цыклу.

Дарэчы

Па словах дырэктара дзяржаўнай установы «Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў» Наталлi Грынцэвiч, адходы, якiя жыхары збiраюць у спецыяльныя кантэйнеры на дваровых тэрыторыях, з верасня будуць вывозiць розныя смеццявозы. Гэта прапiсана ў тэхнiчным кодэксе «Правiлы абыходжання з камунальнымi адходамi». Раней змешваць розныя вiды ДМР не было забаронена, аднак у многiх беларусаў гэта выклiкала незадаволенасць.

Па словах начальнiка галоўнага ўпраўлення рэгулявання абыходжання з адходамi, бiялагiчнай i ландшафтнай разнастайнасцi Мiнпрыроды Вольгi САЗОНАВАЙ, займацца мiнiмiзацыяй адходаў неабходна яшчэ на этапе вытворчасцi тавараў: аддаваць перавагу больш экалагiчнай упакоўцы цi ўвогуле адмаўляцца ад яе там, дзе яна не патрэбна.

— Сёлета ўрадам зацверджаны i рэалiзуецца план мерапрыемстваў, накiраваных на паэтапнае знiжэнне выкарыстання палiмернай упакоўкi з яе замяшчэннем на экалагiчна бяспечную. Намi створаны мiжведамасны каардынацыйны савет, дзе разглядаюцца як ужо дасягнутыя вынiкi, так i праблемныя пытаннi, якiя ўзнiкаюць падчас рэалiзацыi плана. Сумесна з зацiкаўленымi органамi Мiнпрыроды ўжо быў сфармiраваны спiс айчынных вытворцаў экалагiчна бяспечнай упакоўкi. Трэба адзначыць вялiкую зацiкаўленасць бiзнесу ў гэтым пытаннi, што не можа не радаваць, — дадала спецыялiст.

Каб стымуляваць вытворцаў i пастаўшчыкоў пераходзiць на больш экалагiчную ўпакоўку (шкло, паперу, бiяраскладальныя пластыкi), плата за яе збор i абясшкоджванне знiжана ўдвая, у той час як за традыцыйную тару, наадварот, давядзецца заплацiць у два разы больш. У крамах уведзена патрабаванне абавязковай наяўнасцi безалкагольных напояў у шкляной тары, а таксама пакетаў, аднаразовага посуду, сталовых прыбораў з паперы. Зацверджаны пералiк аднаразовага пластыкавага посуду, выкарыстанне i продаж якога будуць забаронены ў аб'ектах грамадскага харчавання з 1 студзеня 2021 года.

— Асобна неабходна сказаць пра бiяраскладальныя матэрыялы. Усе мы ведаем, што многiя цяпер за экалагiчныя спрабуюць выдаць оксараскладальныя пластыкi, якiя ў вынiку распаду даюць вельмi шкодны мiкрапластык. Таму важным момантам з'яўляецца пацвярджэнне сапраўднай i бяспечнай раскладальнасцi ўпакоўкi. Дзяржстандартам устаноўлена каля 15 стандартаў, дзе гэтыя патрабаваннi рэгламентуюцца, — падкрэслiла Вольга Сазонава.

У многiх краiнах бiяраскладальная ўпакоўка iдзе на кампаставанне. Гэта адзiны правiльны спосаб яе ўтылiзацыi, бо нават для такога пластыку, каб ён разлажыўся, павiнны быць створаны пэўныя ўмовы. На звычайных палiгонах iх няма. Таму ў дырэктыву № 7 «Аб удасканаленнi i развiццi жыллёва-камунальнай гаспадаркi краiны» ўключаны мерапрыемствы па стварэннi, зборы i кампаставаннi такiх адходаў.

Кацярына ЦIТОВА

Прэв’ю: kanalukraina.tv

Загаловак у газеце: Не перапрацоўкай адзiнай...

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.