Вы тут

«Штадлер Мінск» завяршыў пастаўку цягнікоў для мінскага метро


Вось i ўсё: чарговы заказ выкананы. Апошнi, дзясяты пяцiвагонны цягнiк для Мiнскага метрапалiтэна пакiнуў тэрыторыю прадпрыемства «Штадлер Мiнск». Гэта было ў канцы мая, а цяпер, пасля паспяховага завяршэння прыёма-здатачных працэдур, пачата яго камерцыйная эксплуатацыя на дзейных лiнiях мiнскага метро разам з астатнiмi, раней пастаўленымi саставамi.


Як вядома, у пачатку лютага гэтага года адбылася першая паездка з пасажырамi на новым чатырохвагонным цягнiку метро Stadler, а ўжо сёння ўсе дзесяць саставаў знаходзяцца ў пастаяннай эксплуатацыi. Па аналогii з першым чатырохвагонным, цягнiк у пяцiвагонным выкананнi праходзiў неабходны аб'ём прыёмачных выпрабаванняў, вынiкам якiх стала падпiсанне акта адпаведнасцi канструкцыi новага рухомага саставу для сталiчнага метро патрабаванням бяспекi. Варта адзначыць, што ўсе цягнiкi прайшлi прыёмачныя выпрабаваннi паспяхова i своечасова.

Пасажыры i машынiсты не раз адзначалi вартасцi новых «Штадлераў»: яркi запамiнальны дызайн, скразны праход уздоўж усяго састава, наяўнасць USB-раздымаў у пасажырскiм салоне i сучасную iнфармацыйную пасажырскую сiстэму. А сiстэма кандыцыянавання ў салоне i кабiне машынiста, вертыкальныя поручнi ў зоне назапашвальнай пляцоўкi, нiзкi ўзровень шуму i эрганамiчнасць кабiны машынiста сталi своеасаблiвай разыначкай новага метро. Сёння гэтыя цягнiкi адпавядаюць усiм неабходным патрабаванням у частцы бяспекi, камфорту, зручнасцi кiравання i тэхнiчнага абслугоўвання. Усё гэта дазволiла электрацягнiку для Мiнскага метрапалiтэна мадэлi М110 стаць пераможцам конкурсу «Найлепшыя тавары Рэспублiкi Беларусь» 2019 года ў намiнацыi «Прадукцыя вытворча-тэхнiчнага прызначэння» з прысуджэннем статусу «Навiнка года».

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: БЕЛТА

Загаловак у газеце: На «дзясятку»!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».