Вы тут

Не чакайце толькі пазітыву ад дзяцей з цяжкім лёсам


Маці-выхавальніца дзеліцца сваім прафесійным досведам, які немагчыма аддзяліць ад досведу любові і эмпатыі

Крысціна Дубіна, маці-выхавальніца ДУА «Дзіцячая вёска «Вытокі»:
– Па прафесіі я педагог дашкольнай адукацы і. Абрала гэтую спецыяльнасць, бо заўсёды хацела дапамагаць дзецям-сіротам. Справа ў тым, што я вучылася ў звычайнай школе, але сярод маіх аднакласнікаў былі дзеці з інтэрната. І я бачыла, як складана гэтым дзяўчаткам і хлопчыкам, якія са школы вярталіся не ў сям’ю, а ў дзіцячы дом.

З мужам Паўлам у нас выявіліся агульныя жыццёвыя каштоўнасці – і мы пачалі шукаць спосаб узяць на выхаванне абяздоленых дзяцей. Спачатку з-за нашай маладосці нас не ўспрымалі ўсур’ёз. Аднойчы я выпадкова ўбачыла аб’яву дзіцячай вёскі “Вытокі”, дзе патрабаваліся бацькі-выхавальнікі, і звярнулася туды. У сур’ёзнасць нашых намераў паверылі, мы прайшлі неабходнае навучанне і вось ужо чатыры з паловай гады працуем з дзецьмі.
Першымі ў нас з’явіліся тры браты – Дзяніс, Міша і Арцём. Няпроста было ім і нам прывыкаць адно да аднаго, але ўсё наладзілася. Больш за тры гады мы пражылі разам, а потым малодшыя, Міша і Арцём, былі ўсыноўленыя. Дзяніс скончыў 9 класаў, паступіў у каледж. Мы падтрымліваем з хлопцамі сувязь. Затым у нас з’явіліся двое дашкольнікаў – Улляна і Валера. У іх ёсць два малодшыя браты – праз некаторы час мы і іх забралі з дзіцячага дома. Валянцін пражыў з намі амаль два гады, перш чым яго ўсынавілі, а самы малодшы, Багдан, неўзабаве перайшоў у апякунскую сям’ю.

У сакавіку мінулага года ў нас з’явіўся Дзіма, 13 гадоў. Жыццёвая сітуацыя ў яго была даволі складаная, ды і цяжкасці характару, уласцівыя пераходнаму ўзросту, мелі месца. На шчасце, мой муж умее знайсці агульную мову з хлапчукамі. Сумесныя прагулкі, заняткі спортам – усё гэта спрыяе гарманізацыі псіхікі дзяцей. А іх у нас услед за Дзімам з’явілася яшчэ шасцёра. Дзесяцігадовы Дзяніс, Мацвей дзевяці гадоў, 15-гадовая Крысціна, 6-гадовы Іван, Сафія пяці гадоў і Мацвей – чатырох. Такім чынам, сёння ў нас выхоўваюцца дзевяць прыёмных дзяцей і мая біялагічная дачка Анжаліка, дзевяцікласніца.

Што самае галоўнае, каб здружыць усіх, ператварыць у адну сям’ю? На мой погляд, узаемаразуменне і павага. Менавіта на гэтых асновах мы стараемся выбудоўваць адносіны з дзецьмі. Урокі з малодшымі робім разам, старэйшыя дапамагаюць ва ўборцы дома, гатаванні ежы, з задавальненнем наводзяць парадак у двары. Сумесны прагляд тэлеперадач і мультфільмаў таксама ніхто не адмяняў, недзе раз у месяц стараемся пабываць на канцэрце, у тэатры ці цырку. У цёплае надвор’е выходзім на прагулкі, займаемся фізічнай актыўнасцю на свежым паветры.

Вядома, бываюць складанасці. Напрыклад, з’яўляецца новае дзіця са сваім, часам няпростым, характарам. З гэтай нагоды ў псіхолага, які працуе ў нашай установе адукацыі, можна атрымаць параду, кансультацыю. Дарэчы, я не настойваю, каб дзеці называлі мяне мамай, а мужа – татам, але амаль усе (акрамя старэйшых, якія добра памятаюць сваіх біялагічных бацькоў) называюць нас менавіта так. Без мужа я б не справілася: ён шмат выконвае працы па гаспадарцы, а пры неабходнасці і абед прыгатуе, і накорміць дзяцей.
Калі чалавек ставіць перад сабой мэту, трэба памятаць, што будуць і плюсы, і мінусы. Тым, хто збіраецца стаць прыёмнымі бацькамі, хачу параіць: не чакайце толькі пазітыву ад дзяцей, якія прайшлі праз складаныя жыццёвыя выпрабаванні. Не бывае так: дзіця было «цяжкім» у інтэрнаце, а з вамі адразу стане паводзіць сябе ідэальна. Этап адаптацыі непазбежны. Вы і дзіця паспяхова пройдзеце яго, гэта пытанне часу. Пры неабходнасці звяртайцеся да спецыялістаў па падтрымку.
У сям’і дзіцяці значна лепш, чым у інтэрнаце. Вы забяспечваеце яму такую ​​магчымасць. Даяце шанец быць любімым, прынятым, пачутым. І самі чамусьці вучыцеся ў яго. Дзеля гэтага варта жыць.


Інфармацыю пра наяўнасць часопіса "Алеся" у кіёску можна знайсці па нумарах: Брэст + 375 162 219838 Віцебск + 375 212 358437 Гомель + 375 232 558813 Гродна + 375 152 569508 Магілёў + 375 222 734102 Мінск і Мінская вобл. + 375 173

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».