Вы тут

Віктар Лісковіч: Выяўляльны прынцып дапамагае загадзя здымаць пытаннi, якiя хвалююць людзей


Выяўляльны прынцып дапамагае загадзя здымаць пытаннi, якiя хвалююць людзей. Такую думку выказаў старшыня Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi па адукацыi, навуцы, культуры i сацыяльным развiццi Вiктар ЛIСКОВIЧ па вынiках прыёму грамадзян, якi ён правёў у аўторак, 21 лiпеня.


— Калi выяўляльны прынцып эфектыўна функцыянуе ва ўсiх сферах жыццядзейнасцi чалавека, гэта гарантуе каласальнае знiжэнне колькасцi зваротаў да органаў улады, — упэўнены сенатар. — Таму што людзi павiнны ведаць, на што могуць разлiчваць: напрыклад, рамонт дарогi, фасада, атрыманне дапамогi — сутнасць пытання значэння не мае, але чалавеку трэба сказаць загадзя, а не чакаць, пакуль ён звернецца са сваёй праблемай.

Для гэтага члены Савета Рэспублiкi сустракаюцца з людзьмi ў сваiх рэгiёнах, бо верхняя палата парламента фармiруецца па тэрытарыяльным прадстаўнiцтве: актыўныя зносiны на мясцовым узроўнi дазваляюць бачыць праблемы людзей i дапамагаць у iх вырашэннi, што ў значнай ступенi ўплывае на знiжэнне колькасцi пытанняў, з якiмi заяўнiкi звяртаюцца непасрэдна ў Савет Рэспублiкi.

У профiльнай камiсii, якая складаецца з 14 сенатараў, прытрымлiваюцца менавiта выяўляльнага прынцыпу ў рабоце са зваротамi грамадзян. Яе старшыня растлумачыў, што кожны прыватны зварот дае падставы ўбачыць тэнденцыi для правядзення маштабнай работы далей па ведамствах, каб у будучым пазбегуць з'яўлення аналагiчных зваротаў.

— Сённяшнi прыём паказаў, наколькi эфектыўна запрашаць рэспублiканскiя i мясцовыя органы дзяржкiравання для больш дэтальнага разгляду сутнасцi звароту i адразу прымаць рашэнне, у якiм кiрунку далей разглядаць зварот, цi даць адпаведнае тлумачэнне заяўнiку, — адзначыў Вiктар Лiсковiч.

Гаворка тут пра канфлiктную сiтуацыю, якая склалася ў саiскальнiка на статус кандыдата навук з вышэйшай атэстацыйнай камiсiяй. Дысертацыйная работа была выканана, прайшла адпаведныя этапы абароны, i на фiнальнай прыступцы эксперты разышлiся ў думках адносна яе актуальнасцi, навiзны i метадалагiчных аспектаў. Наступны магчымы крок — падача заявы ў апеляцыйную камiсiю. Калi ж яе рашэнне будзе адмоўным, ёсць падставы для вырашэння пытання ў судзе.

Прадстаўнiкi ВАКа растлумачылi, што кожны год каля 500 прэтэндэнтаў на званне кандыдата навук, каля паўсотнi — дактароў навук праходзяць праз гэтую ўстанову. Сярод iх ёсць тыя, хто здымае сваю кандыдатуру самастойна, калi ёсць падставы для ўдасканалення дысертацыйнай работы. Яны паспяхова абараняюць свае дысертацыi паўторна i атрымлiваюць адпаведныя навуковыя званнi.

— Калi работа дайшла да вышэйшай атэстацыйнай камiсii i не праходзiць экспертызу на завяршальным этапе, трэба было прымаць адпаведныя карэкцiроўкi на папярэднiм узроўнi ў той вышэйшай навучальнай установе, дзе яна выконвалася i праходзiла ўсе этапы абароны, — упэўнены старшыня профiльнай камiсii. — Таму гэты зварот даў нам нагоду задумацца над вынiковасцю i якасцю дысертацыйных работ. Прынцыповасць ВАКа паказвае слабыя месцы вышэйшай школы.

Акрамя гэтага пытання, на прыёме грамадзян быў агучаны зварот, якi датычыўся закрыцця вясковай крамы з прычыны яе нерэнтабельнасцi i неабходнасцi пракладкi некалькiх соцень метраў дарогi ў адным з пасёлкаў Маладзечанскага раёна. Вiктар Лiсковiч паабяцаў заяўнiкам асабiста разабрацца з пытаннем з выездам на месца. Дэталёва з праблемай вяскоўцаў ён пазнаёмiцца ў найблiжэйшы час.

Падсумоўваючы вынiкi правядзення прыёму грамадзян, сенатар у размове з журналiстамi адзначыў, што ў Савеце Рэспублiкi на сённяшнi дзень дастаткова выразна пабудавана работа па зваротах грамадзян, i гэта пацвярджаюць лiчбы: за паўгоддзе ў верхняй палаце парламента зарэгiстравана каля 2,5 тысячы такiх зваротаў.

— Кожны мае права ў любой форме (пiсьмовай, вуснай, электроннай) звярнуцца са сваiм пытаннем. Дзе можна дапамагчы, мы вырашаем пытаннi станоўча, i такiх прыкладаў шмат. Самае галоўнае, каб адказ быў не фармальны, а аб'ектыўны i справядлiвы, — лiчыць Вiктар Лiсковiч.

Вольга АНУФРЫЕВА

Фота аўтара


Тры раёны, шэсць прадпрыемстваў

I ўсё гэта на працягу аднаго дня: работа сенатара ў сваёй акрузе патрабуе максiмальнай аддачы

На мiнулым тыднi старшыня Пастаяннай камiсii па адукацыi, навуцы, культуры i сацыяльным развiццi Вiктар Лiсковiч наведаў Шчучынскi, Лiдскi i Iўеўскi раёны Гродзеншчыны. У полi зроку парламентарыя апынулiся прадпрыемствы розных сфер дзейнасцi: аграпрамысловай накiраванасцi, перапрацоўчай галiны, культурна-асветнiцкай сферы... I ўсё дзеля таго, каб на месцы пачуць i ўбачыць, чым жыве рэгiён i што хвалюе яго жыхароў.

З ходам жнiва атрымалася ўвачавiдкi пазнаёмiцца ў Жалудку. Работнiкаў тамтэйшага агракомплексу цiкавiлi пытаннi развiцця iх населенага пункта. На ўзроўнi мясцовай улады тут прымаюцца захады па паляпшэннi ўмоў жыцця вяскоўцаў: ёсць планы па мадэрнiзацыi бальнiцы, рэканструкцыi вулiцы Чырвонаармейскай, рамонце дзiцячага садка.

На сельскагаспадарчым комплексе па вырошчваннi шампiньёнаў «Логал-Бiя» гаворка iшла пра перспектывы далейшага развiцця вытворчасцi, якая з'явiлася тут два гады таму i дала магчымасць працаўладкаваць больш за 200 чалавек. Сёння тут штомесяц вырошчваецца да 410 тон свежых грыбоў. Тэма вытворчага патэнцыялу была працягнута i на сустрэчы з калектывам ААТ «Лiдахлебапрадукт» — ды i ў цэлым тэма рэгiянальнага развiцця, якой таксама цiкавiлiся супрацоўнiкi Лiдскага замка. Наогул, Лiда як прамысловы i турыстычны цэнтр мае ўсе падставы, каб стаць флагманам у гэтым кiрунку ў найблiжэйшай перспектыве.

Прадстаўнiкоў вытворчай сферы — калектыў Iўеўскага фiлiяла прадпрыемства «Лiдатэхмаш» — хвалявала пытанне пашырэння вытворчасцi: плошчаў ужо не хапае, некалькi гадоў таму пабудавалi зборачны цэх, узводзiцца зварачны. Работнiкi чакаюць яго ўводу, бо гэта значна палепшыць умовы iх працы. А супрацоўнiкi адзiнага ў Беларусi музея нацыянальных культур, што ў Iўi, зацiкаўлены ў прыцягненнi турыстаў i развiццi паклоннага турызму. Усе гэтыя сферы iнтарэсаў былi агучаны падчас сустрэчы.

— Я рэгулярна наведваю рэгiён, знаёмлюся з рознымi сферамi дзейнасцi, з людзьмi, якiя тут жывуць i працуюць. Такiя сустрэчы вельмi карысныя, каб пачуць i ўбачыць, наколькi сёння выкарыстанне тых цi iншых законаў, якiя рэгламентуюць наша жыццё, эфектыўнае. На такiх сустрэчах мы бачым, што зроблена добра, што трэба выправiць, а што — тэрмiнова змянiць, — адзначыў па вынiках рабочага вiзiту Вiктар Лiсковiч.

У цэлым, як падсумаваў старшыня профiльнай камiсii, Гродзеншчына заўсёды радуе тым, колькi тут зроблена i працягвае рабiцца для жыхароў i самiмi жыхарамi. У кожным дасягненнi — вялiкi ўнёсак многiх людзей.

Вольга АЛЯКСАНДРАВА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.