Вы тут

Прамая лінія Ігара Жука: Аўтобус да «сотак», няякасны рамонт i жыццё начнога горада


23 заяўнiкi змаглi агучыць свае пытаннi падчас традыцыйнай суботняй прамой лiнii, якую правёў старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Iгар ЖУК.


Людзей хвалявалi розныя пытаннi: ад стандартных са сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркi да сезонных накшталт прафiлактычнага адключэння гарачай вады i курсiравання маршрутаў грамадскага транспарту да садовых таварыстваў.

Як падкрэслiлi ў гутарцы з карэспандэнтам «МС» у аблсавеце, у летнi перыяд назiраецца змяншэнне колькасцi зваротаў: калi ў лютым, напрыклад, рэгiстравалася звыш 30 пытанняў, дык цяпер iх становiцца меней. Мiж iншым, гэта звязана не толькi з сезоннасцю, але i з аператыўным рэагаваннем на наяўныя (i магчымыя) звароты грамадзян, калi работа iдзе на апярэджанне: улады iмкнуцца прадбачыць праблемы, якiя могуць паўстаць, i загадзя лiквiдуюць iх. Акрамя таго, узровень iнфармаванасцi насельнiцтва значна вырас. Жыхары вобласцi ведаюць, якая работа праводзiцца i на якой стадыi знаходзiцца вырашэнне той цi iншай праблемнай сiтуацыi.

— Узровень даступнасцi органаў улады сапраўды высокi. Любы можа звярнуцца са сваёй праблемай, i не толькi падчас тэлефонных лiнiй. Прамыя кантакты з людзьмi дапамагаюць вырашаць праблемы. Усе звароты аналiзуюцца. Гэта дазваляе прымаць правiльныя рашэннi, аптымiзаваць i ўдасканальваць вырашэнне пытанняў жыццезабеспячэння насельнiцтва. Акрамя гэтага, прамыя лiнii — паказчык даверу грамадзян да ўлады: людзi ведаюць, што iм дапамогуць. Ёсць пытаннi i праблемы, якiя мы павiнны i можам вырашаць вельмi аператыўна. Яны не патрабуюць сур'ёзных фiнансавых i рэсурсных выдаткаў. Больш складаныя i комплексныя аналiзуюцца i ўключаюцца ў рэгiянальныя планы мерапрыемстваў, абласную iнвестыцыйную праграму, — адзначыў старшыня аблсавета.

Што датычыцца праблем, агучаных падчас цяперашняй прамой лiнii, дык яны большай часткай тэрытарыяльна адносiлiся да абласнога цэнтра: гродзенцы цiкавiлiся тэмай капiтальнага рамонту дамоў, яго якасцю — напрыклад, Iгару Жуку паведамiлi, што ёсць факты нядобрасумленнага выканання работы, калi пасля яе завяршэння дах i навес пад'езда працякаюць. Жыхары гiстарычнай часткi горада скардзiлiся на шумнае суседства з барам, наведвальнiкi якога не лiчацца з правам тутэйшых на паўнавартасны сон па начах. Гродзенцы з iншых мiкрараёнаў звярталi ўвагу на навядзенне парадку на дваровых тэрыторыях i добраўпарадкаванне дзiцячых пляцовак.

Тэлефанавалi i жыхары раённых цэнтраў. Жанчына са Шчучына паведамiла, што паблiзу дома на вулiцы Зялёнай перарытая дарога, i яе доўгi час не прыводзяць у парадак. Звярталiся грамадзяне i з iншымi пытаннямi добраўпарадкавання, напрыклад, наконт устаноўкi лавак i навядзення парадку. Нi адзiн званок не застаўся па-за ўвагай, запэўнiлi ў аблсавеце. Па частцы пытанняў тлумачэннi былi дадзены падчас тэлефоннай размовы. Адзiн зварот узяты на кантроль. Датычыўся ён падаўжэння маршруту аўтобуса, што курсiруе з абласнога цэнтра да вёскi Сухая Далiна Гродзенскага раёна, побач з якой знаходзiцца адно з садовых таварыстваў. Жанчына паскардзiлася, што ад прыпыначнага пункта да яе дому трэба iсцi каля двух кiламетраў, а гэта нязручна. Iгар Жук запэўнiў заяўнiцу, што аб тым, як мясцовыя ўлады плануюць вырашыць гэтае пытанне, яе праiнфармуюць у хуткiм часе.

Вольга АЛЯКСАНДРАВА

Прэв’ю: gp.by

Выбар рэдакцыі

Культура

Што паглядзець у Нацыянальным мастацкім музеі

Што паглядзець у Нацыянальным мастацкім музеі

Вiдавочна, што пакуль былi зачыненыя музеi, гледачы засумавалi па «жывой» сустрэчы з карцiнамi.

Культура

75 гадоў таму адкрылася першая экспазiцыя музея Янкi Купалы

75 гадоў таму адкрылася першая экспазiцыя музея Янкi Купалы

Давайце з нагоды пачэснага юбiлею пройдземся па залах музея, у кожнай з якiх свае цiкавосткi.