Вы тут

Гомельскi аблвыканкам даў справаздачу аб прынятых мерах у адказ на звароты грамадзян


Так, жыхары пасёлка Iпуць Гомельскага раёна будуць мець магчымасць скарыстацца паслугамi лазнi. У цяперашнi час, паведамляецца ў лiсце Гомельскага абласнога выканаўчага камiтэта на адрас Савета Рэспублiкi, праведзена ўстаноўка мабiльнай квадрасаўны на аўтамабiльны прычэп МЗСА.


Пра тое, што пуск мабiльнай лазневай устаноўкi ў тэставым рэжыме адбыўся, разлiк кошту паслуг складзены, а абслуговы персанал накiраваны на атэстацыю ў аблвыканкам, паведамiлi таксама i заяўнiцы — жыхарцы населенага пункта Галавiнцы
Гомельскага раёна Валянцiне Смаль.

Як расказалi ў прэс-службе верхняй палаты парламента, жанчыне таксама былi дадзены адказы па шэрагу iншых праблемных пытанняў, выкладзеных у яе звароце.

Акрамя гэтага, ёсць i iншыя прыклады станоўчага вырашэння праблем, агучаных заяўнiкамi на ўзроўнi Савета Рэспублiкi.

Так, у нядаўнiм лiсце Гомельскага выканкама паведамляецца, што камунальным жыллёвым рамонтна-эксплуатацыйным унiтарным прадпрыемствам «Чыгуначнае» выкананы работы па лакальным бягучым рамонце калiдора агульнага карыстання на шостым паверсе iнтэрната, што месцiцца ў абласным цэнтры па вулiцы Савецкай, 167.

У лiсце таксама сцвярджаецца, што адказ на зварот быў дадзены заяўнiку, якi жыве ў гэтым жа iнтэрнаце, i што ў апошняга прэтэнзiй да выкананых рамонтных работ не засталося.

Прэв’ю:mkperevod.ru

Загаловак у газеце: Камфортна i прыгожа!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».