Вы тут

Стрым на публiцы цi прыватная размова?


Новы фармат зносiн у выглядзе адказаў на пытаннi карыстальнiкаў сацсетак у рэжыме анлайн працягвае практыкаваць вiцэ-спiкер Савета Рэспублiкi Анатоль IСАЧАНКА.


У пятнiцу, 17 лiпеня, намеснiк старшынi верхняй палаты парламента, нацыянальны каардынатар па дасягненнi Мэт устойлiвага развiцця ў прамым эфiры адказваў на пытаннi, якiя яму агучвалi карыстальнiкi папулярных сацсетак. Трэба сказаць, што для свайго чарговага стрыму Анатоль Мiхайлавiч абраў не свой рабочы кабiнет (як гэта было першы раз), а маляўнiчы краявiд аднаго з паркаў актыўнага адпачынку i этнаграфii, што знаходзiцца на Мiншчыне.

Падчас прамога эфiру Анатоль Iсачанка адзначыў, што Беларусь мае вялiкiя дасягненнi i iх неабходна захаваць. Вiцэ-спiкер верхняй палаты парламента падкрэслiў недапушчальнасць арганiзацыi несанкцыянаваных мерапрыемстваў, якiя ствараюць небяспеку для жыцця тысяч грамадзян, i ўдзелу ў iх. «Любыя перамены павiнны быць мiрнымi i накiраванымi ў першую чаргу на карысць людзей», — перакананы Анатоль Iсачанка.

Ён таксама звярнуў увагу на iстотнае адрозненне памiж свабодай i ўсёдазволенасцю ў выражэннi свайго меркавання. «Мы жывём у суверэннай незалежнай краiне. Менавiта мы, грамадзяне Беларусi, вызначаем сваю будучыню», — падкрэслiў намеснiк старшынi Савета Рэспублiкi, адказваючы на адно з пытанняў падчас стрыму.

Трэба сказаць, што прамыя эфiры ў сацыяльных сетках сталi новай формай узаемадзеяння членаў Савета Рэспублiкi з iнтэрнэт-супольнасцю. Падчас мiнулага, другога, стрыму Анатолю Iсачанку задалi каля 30 пытанняў па актуальных тэмах жыцця грамадства i дзяржавы.

Як падкрэслiлi ў прэс-службе Савета Рэспублiкi, падобная практыка ў верхняй палаце парламента будзе працягвацца i далей.

«Унiкальная форма зносiн для нашых чыноўнiкаў, — звярталi ўвагу карыстальнiкi ў сваiх каментарыях. — За смеласць i адкрытасць — асобны дзякуй! Такi фармат сапраўды варты ўвагi!»

Але не навацыямi адзiнымi... На наступны дзень, у суботу 18 лiпеня, вiцэ-спiкер правёў традыцыйную прамую тэлефонную лiнiю для грамадзян, падчас якой 18 чалавек задалi свае пытаннi. Звароты датычылiся якасцi пiтной вады ў вёсцы Забалоцце Барысаўскага раёна, канфлiкту з суседзямi з-за агароджы, пакосу травы ў сталiцы. Усе звароты ўзяты на кантроль.

Званiлi i з прапановамi: напрыклад, кiраўнiк адной з фермерскiх гаспадарак Валожынскага раёна расказаў аб праграме развiцця агра- i экатурызму ў раёне. Яе рэалiзацыя, па словах заяўнiка, дасць магчымасць стварыць новыя рабочыя месцы i палепшыць турыстычны iмiдж Мiншчыны. Анатоль Iсачанка праграмай зацiкавiўся i прапанаваў суразмоўнiку даслаць яе канцэпцыю ў Савет Рэспублiкi для дэталёвага вывучэння.

Па вынiках прамой лiнii намеснiк старшынi верхняй палаты парламента адзначыў, што большая частка зваротаў знаходзiцца ў кампетэнцыi мясцовых улад. На яго думку, апошнiм неабходна больш уважлiва ставiцца да зваротаў людзей, падыходзiць iндывiдуальна, а не фармальна. «Нам усiм трэба працаваць сумленна з максiмальным плёнам», — падкрэслiў ён.

Падсумоўваючы дзве формы работы з людзьмi, Анатоль Iсачанка адзначыў на сваёй старонцы: «Падчас прамога эфiру ў сацсетках вялiкая колькасць пытанняў датычылася тэмы выбарчай кампанii, якая зараз праходзiць у краiне, а па вынiках прамой тэлефоннай лiнii ўсе пытаннi былi звязаны з асабiстымi i бытавымi праблемамi грамадзян. Гэта яскравы паказчык залiшняй палiтызацыi многiх працэсаў у грамадстве i дзяржаве. У той жа час жыццё ў краiне iдзе сваiм парадкам».

Вольга АНУФРЫЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.

Грамадства

Не трапіць у рабства анлайн. Як у краіне змагаюцца з гандлем людзьмі

Не трапіць у рабства анлайн. Як у краіне змагаюцца з гандлем людзьмі

З 2000 года ў Беларусі выяўлена 4421 злачынства, звязанае з гандлем людзьмі.