Вы тут

Камбайнеры вытворчага кааператыва iмя В. I. Крэмко Гродзенскага раёна плануюць дасягнуць пяцiтысячных намалотаў


Менавiта прадстаўнiкi гаспадаркi сталi першымi тысячнiкамi рэгiёна i цяпер наблiжаюцца да двухтысячнага рубяжа. Як аказалася, тут рэкорды — звыклая справа. Летась прадстаўнiк вытворчага кааператыва стаў першым тысячнiкам краiны, i вось сёлета Андрэй Расенiк зноў у лiку рэкардсменаў. Праўда, не адзiн, а са сваiм калегам па збожжавым цэху Мiкалаем Калбыкам. Цяпер перад камбайнерамi стаiць новая планка — узяць пяцiтысячны рубеж.


Вядома, гонка тут нi пры чым. Камбайнеры не ставяць мэту любой цаной выбiцца ў лiдары. Ды гэта i немагчыма: няякасная ўборка адразу будзе выяўлена i галоўным аграномам, i старшынёй калгаса. Але вопытным работнiкам жнiва не патрэбен татальны кантроль — яны самi сабе кантралёры.

— У гаспадарцы для нас створаны ўсе ўмовы — толькi працуй, — заўважае Андрэй Расенiк. — Можна сказаць, робiцца ўсё, каб нам было камфортна, — i тэхнiка самая сучасная, i добрыя абеды ў тэрмiн.

Ды i самi камбайнеры разумеюць, як важна своечасова сабраць ураджай. За плячыма — не год, а 15-20 сезонаў напружанай працы. За гэты час, безумоўна, вопыту значна прыбавiлася. Але не толькi ў гэтым справа. У вытворчым кааператыве iмя В. I. Крэмко традыцыйна высокiя ўраджаi, якiя абумоўлены самымi сучаснымi тэхналогiямi, эфектыўнай тэхнiкай i прадукцыйным насеннем.

У адрозненне ад мiнулага года, сёлетняя ўборка пачалася ў аптымальны тэрмiн. Паспрыяла гэтаму i надвор'е. У любым выпадку не адчувалася такога дэфiцыту вiльгацi, таму збожжа атрымалася паўнавартаснае. Старшыня гаспадаркi Сяргей Крэмко вiдамi на ўраджай задаволены. I хоць наперадзе яшчэ даволi значны аб'ём работ, ход жнiва ўсяляе аптымiзм. Гаспадарка выйшла ў лiдары па ўраджайнасцi азiмага ячменю — гэтай фуражнай культуры тут сабрана 99 цэнтнераў з гектара. Не меншай аддачы тут чакаюць i ад iншых злакаў.

Разам з тым хлебаробы пагаджаюцца: жнiво-2020 — не з самых лёгкiх. Пры добрай спеласцi збожжа хуткiм тэмпам перашкаджае значная палегласць палеткаў. Ураганы, якiя раз-пораз накрывалi рэгiён, значна пашкодзiлi пасевы. Ды i цяпер, падчас уборкi, трэба карыстацца кожнай сонечнай хвiлiнай. Такую тактыку абраў для сябе i Мiкалай Калбыка. Вопытны камбайнер гатовы працаваць увесь светлавы дзень. I не толькi дзеля таго, каб паставiць чарговы рэкорд. Яго галоўная задача — атрымаць максiмальны эфект ад поля. Як кажуць хлебаробы, сабраць ураджай якасна i без страт.

I хоць праблемныя фактары ёсць, камбайнеры-калегi даволi хутка дасягнулi тысячнага намалоту. Кажуць, што маглi б яшчэ хутчэй, каб спрыяла надвор'е. Але ж дасягнуць такога вынiку ўсяго за 10 дзён удаецца далёка не кожнаму. Паколькi плошчы пад збожжавыя ў гаспадарцы значныя — больш за тры тысячы гектараў, — абодва хлебаробы мяркуюць адправiць у бункер не адну тысячу тон. Удалы рывок, дарэчы, не застаўся па-за ўвагай мясцовых улад i прафсаюзаў: хлебаробам-лiдарам уручаны дыпломы, грашовыя прэмii i падарункi. А старшыня калгаса наогул паставiў сваiм перадавiкам задачу дасягнуць пяцiтысячнага намалоту. I хоць доля рызыкi тут ёсць, камбайнеры будуць iсцi да гэтай мэты. Напрыклад, летась Андрэю Расенiку не хапiла менш чым паўтары тысячы тон, каб дасягнуць гэтай лiчбы. Ва ўсякiм выпадку, ураджай павiнен быць высокi. Па словах намеснiка старшынi Станiслава Вiнцкевiча, цяпер тут атрымлiваюць 93 цэнтнеры з гектара, прытым што скошана толькi чацвёртая частка палеткаў. Штодзень на палi выходзiць караван з 15 камбайнаў — аптымальная колькасць для паўнавартаснай уборкi.

Як паведамiлi ў аблсельгасхарчы, у рэгiёне на 23 лiпеня сабрана 127 тысяч тон збожжа. Ураджайнасць складае 52,7 цэнтнера з гектара. Самая высокая — у Гродзенскiм раёне — 82 цэнтнеры. У асноўным сiлы гаспадарак засяроджаны на ўборцы азiмага рапсу. А вось азiмы ячмень убраны цалкам.

Сёлета вобласць плануе атрымаць не менш за 1,5 мiльёна тон збожжавых i зернебабовых, што на 150 тысяч тон больш, чым летась. Для гэтага трэба сабраць ураджай з 356 тысяч гектараў. Зараз убрана крыху больш за 8 % плошчы. Работы плануецца правесцi ў сцiслыя тэрмiны — сёлета ў вобласцi з'явiлася каля паўсотнi новых камбайнаў беларускай i замежнай вытворчасцi.

У тэму

Разам з уборачнай кампанiяй разгарнулася падрыхтоўка да абласных Дажынак. Сёлета свята хлебаробаў прыме горад-спадарожнiк Скiдзель. Тут цяпер вядуцца даволi маштабныя работы па добраўпарадкаваннi.

Маргарыта УШКЕВІЧ

Фота: grodnonews.by

Загаловак у газеце: I гэта толькi пачатак...

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.