Вы тут

Вецер з захаду прагонiць халодныя ночы


На выхадныя тэмпературны фон будзе на 2—3 градусы перавышаць клiматычную норму.

Ужо з гэтай суботы ў нас значна пацяплее, паведамляюць спецыялiсты Рэспублiканскага цэнтра гiдраметэаралогii, кантролю радыеактыўнага забруджвання i манiторынгу навакольнага асяроддзя Мiнпрыроды.


У ноч на чацвер было зафiксавана самае халоднае надвор'е ў сёлетнiм лiпенi. У ранiшнiя гадзiны тэрмометры на большай частцы тэрыторыi краiны паказвалi 6—9 градусаў вышэй за нуль.

У суботу надвор'е ў нас будзе знаходзiцца пад уплывам атмасфернага фронту i цёплых няўстойлiвых паветраных мас, якiя распаўсюджваюцца з Заходняй Еўропы. Будзе воблачна з праясненнямi. Уначы месцамi, ранiцай i ўдзень на большай частцы тэрыторыi краiны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальнiцы. Вецер прагназуецца паўднёвы ўмераны, пры навальнiцах парывiсты. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 8 градусаў да плюс 15, удзень будзе ад плюс 20 па поўначы да 29 цяпла па поўднi краiны. Тэмпературны фон вернецца да клiматычнай нормы, а месцамi будзе на 2—3 градусы перавышаць яе.

Зона ўпэўненага цяпла распаўсюдзiцца i ў наступныя днi. У нядзелю надвор'е ў асноўным вызначыць вобласць панiжанага атмасфернага цiску, якая была сфармiравана ў цёплым паветры. Паменшыцца воблачнасць. Месцамi па краiне, а па Гомельскай i Магiлёўскай абласцях на большай частцы тэрыторыi пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах з навальнiцамi. Вецер прагназуецца ўсходнi ўмераны, пры навальнiцах парывiсты. Уначы i ранiцай месцамi магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе ўжо 10—17 цяпла. Удзень будзе ад плюс 20 градусаў да плюс 27, па поўднi — да 29 цяпла.

У панядзелак захаваецца ўплыў цёплых паветраных мас. Чакаецца пераменная воблачнасць. Уначы ў асобных раёнах, удзень месцамi, пераважна па паўночным захадзе Беларусi, пройдуць кароткiя летнiя дажджы з навальнiцамi. Тэмпература паветра ўначы складзе 12—18 градусаў цяпла. Удзень будзе таксама цалкам па-лiпеньску — ад плюс 25 да 31 цяпла. Толькi па паўночным захадзе краiны, дзе чакаюцца шчыльныя аблокi, будзе адносна халадней — плюс 19—24 градусаў. Сiноптыкi адзначаюць, што цёплае надвор'е захаваецца аж да пачатку жнiўня.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: cheltv.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».