Вы тут

«Гучна казаць аб дасягненнях сваёй краіны не сорамна нікому і ніколі»


Ірына Даўгала, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу:


Шмат можна гаварыць аб дасягненнях нашай краіны за апошнія гады, пра тое, як мяняліся мы і нашы запыты і як хутка забываюцца праблемы, калі яны вырашаны.

Вядома, кожная краіна, як і кожны чалавек, ідзе па сваім шляху. Беларусь рухаецца наперад, развіваецца, квітнее. Як карані чалавека — у традыцыях яго сям’і, так карані народа — у яго гісторыі. І Беларусь клапоціцца аб захаванні ўсяго таго, што дорага памяці народнай.

Гучна казаць аб дасягненнях сваёй краіны не сорамна нікому і ніколі. У Беларусі больш як пяць з паловай тысяч аб’ектаў гісторыка-культурнай каштоўнасці. Скептыкі будуць гаварыць, што ёсць і тут праблемныя аспекты. Вядома, ёсць. Але чаму не падкрэсліць тое, колькі ўжо зроблена і дасягнута для захавання гістарычнай спадчыны? Многія краіны зайздросцяць беларусам, бо не маюць у гэтым пытанні такой высокай падтрымкі менавіта на дзяржаўным узроўні.

Толькі ў Гомельскай вобласці за апошні час новае жыццё падаравана шэрагу гісторыка-культурных аб’ектаў. У іх ліку вядомыя на міжнародным узроўні пахавальня і капліца князёў Румянцавых і Паскевічаў у Гомельскім палацава-паркавым ансамблі. Ужо не першы год, хоць рэканструкцыя працягваецца, прымае гасцей сядзіба Козел-Паклеўскіх у Чырвоным Беразе Жлобінскага раёна. Я ўжо не кажу пра іншыя рэгіёны Беларусі. Мірскі, Нясвіжскі, Крэўскі, Любчанскі, Косаўскі, Лідскі замкі... Усё гэта захавалі! І не толькі для нас, беларусаў, але і для новых пакаленняў і для каласальнай колькасьці турыстаў, якія з задавальненнем едуць у нашу краіну.

Чыста. Прыгожа. Утульна. Бяспечна... У Беларусі рады ўсім, хто прыйшоў з мірам!

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.