Вы тут

«Паўлінка» едзе ў Ліду


Соты сезон тэатра імя Янкі Купалы, як і сезоны ўсіх тэатраў планеты, праз каранавірус аказаўся даволі спецыфічным — дзверы будынка для гледачоў зачыніліся, і маштабная праграма святкаванняў юбілею вымушана была перайсці ў анлайн-фармат. Урэшце Купалаўскі адзін з нямногіх аднавіў работу сцэны, але, тым не менш, гэтаму ва ўсіх сэнсах асабліваму сезону час закрывацца — 31 ліпеня паказам «Паўлінкі» ў Лідзе і «Зямлі Эльзы» на ўласнай Камернай сцэне соты працоўны год скончыцца.


Галоўны спектакль Купалаўскага, што пастаўлены Львом Літвінавым яшчэ ў 1944 годзе і амаль кожны год адкрывае сезон, будзе бясплатна паказаны ў Лідскім замку. Мерапрыемства адбудзецца ў рамках праекта «Ліда — культурная сталіца Беларусі», а тым часам у Мінску на Камернай сцэне тэатра будзе ісці пастаноўка «Зямля Эльзы» — закрыццё адзначыцца адразу ў двух гарадах.

Зрэшты, адпачынак будзе нядоўгі: ужо 21 і 22 жніўня на сцэне Купалаўскага адбудзецца прэм'ера спектакля без слоў «En souvenіr de Шагал» запрошанага рэжысёра Сяргея Зямлянскага — праз тэхнічныя турботы прэм'ера не адбылася ў мінулым годзе. 1 верасня зноў будзе паказана візітоўка тэатра «Паўлінка», з 14-га да 16-га ў тэатры пройдуць святочныя вечары ў гонар стагоддзя, а на 23 і 24 верасня прызначана абяцаная прэм'ера спектакля Мікалая Пінігіна «Тутэйшыя» як аднаўленне легендарнай пастаноўкі, што ішла ў тэатры ў 1990-я і ў пачатку нулявых.

Сафія ПАЛЯНСКАЯ

Прэв’ю: limberi.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.