Вы тут

У Віцебску ўшаноўвалі медыкаў, якія былі і застаюцца на перадавой у барацьбе з COVІD-19


Нямала сярод іх тых, каму давялося часова перакваліфікавацца і пачаць займацца «вузкай» няпрофільнай справай — ваяваць з інфекцыяй і вынікамі яе ўздзеяння. У такім выпадку многім трэба было хутка атрымліваць адпаведныя веды і навыкі, бо прафесійных інфекцыяністаў, рэаніматолагаў, анестэзіёлагаў не хапала. Цяпер пра гэта згадваюць як пра эпізоды гісторыі, бо ўжо нічога экстраардынарнага не фіксуецца.


Начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Віцебскага аблвыканкама Міхаіл Вішнявецкі віншуе калегу.

У Віцебскім гарадскім выканаўчым камітэце каля васьмідзесяці ўрачоў, медыцынскіх сясцёр, прадстаўнікоў малодшага медыцынскага персаналу, кіроўцаў «хуткай», работнікаў цэнтраў рэабілітацыі, іншых прадстаўнікоў сістэмы аховы здароўя атрымалі ганаровыя граматы і падзякі. Гэтыя дакументы — прызнанне заслуг медыкаў кіраўніцтвам органаў аховы здароўя рознага ўзроўню: ад рэспубліканскага да раённага. Галіновы прафсаюз, безумоўна, таксама палічыў важным падзякаваць героям нашага часу.

Цёплыя словы кранулі галоўных герояў цырымоніі. Яны былі прыемна здзіўлены тым, што работнікі СМІ часам вельмі настойліва, літаральна стоячы ў чарзе, прасілі даць каментарыі, падзяліцца ўспамінамі, расказаць пра тое, чым займаюцца сёння. «Зоркамі» медыкі адчуваць сябе не прывыклі і падчас інтэрв'ю, хвалюючыся, сціпла
падкрэслівалі, што займаліся і працягваюць займацца любімай справай. Так, нялёгкай, часам небяспечнай, але ў няпросты час не маглі не падключыцца да барацьбы з COVІD-19.

Начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Віцебскага аблвыканкама Міхаіл Вішнявецкі, віншуючы калег, нагадаў, што Віцебшчына стала першай вобласцю ў краіне, якая сутыкнулася з праблемай распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі.

Ён адзначыў, што медыкі — работнікі бальніц, ФАПа, паліклінік і іншых лячэбных устаноў поўначы краіны — не пакладаючы рук, самааддана выконвалі свой прафесійны абавязак. Дзяжурствы суткамі, без выхаду за межы месца работы, спробы знайсці эфектыўнае лячэнне раней невядомай інфекцыі, пра якую можна было напачатку прачытаць толькі ў СМІ, — усё гэта пацвярджае, што нашы медыкі — прафесіяналы з вялікай літары.

Старшыня Віцебскага гарвыканкама Вадзім Заранкін упэўнены, што беларуская сістэма аховы здароўя можа справіцца з любымі выклікамі і працуе надзейна. Мэр канстатаваў, што ў барацьбе з вірусам дапамагла кансалідацыя органаў улады, ініцыятараў аказання падтрымкі медыкам з недзяржаўнага сектара эканомікі, нераўнадушных грамадзян.

Старшыня віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя Уладзіслаў Мужычэнка агучыў словы падзякі і захаплення ад таго, як яго калегі ў белых халатах, забыўшы пра асабістае, кінуліся ў бой з вельмі небяспечным, непрадказальным, незразумелым для медыкаў усяго свету ворагам.

На сёння на поўначы краіны напружанасці няма. Як адзначыў кіраўнік сістэмы аховы здароўя рэгіёна, прыклады, калі землякі пакутуюць ад пнеўманіі, вельмі рэдкія. Сітуацыя дастаткова спакойная.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Фота Алега КЛІМОВІЧА

Прэв’ю: apcmed.ru

Загаловак у газеце: Пераможцы ў белых халатах

Выбар рэдакцыі

Культура

Што паглядзець у Нацыянальным мастацкім музеі

Што паглядзець у Нацыянальным мастацкім музеі

Вiдавочна, што пакуль былi зачыненыя музеi, гледачы засумавалi па «жывой» сустрэчы з карцiнамi.

Культура

75 гадоў таму адкрылася першая экспазiцыя музея Янкi Купалы

75 гадоў таму адкрылася першая экспазiцыя музея Янкi Купалы

Давайце з нагоды пачэснага юбiлею пройдземся па залах музея, у кожнай з якiх свае цiкавосткi.